Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Запрашаем на сустрэчу з прадстаўнікамі кампаніі “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”

Навошта назіраць на выбарах? Як гэта робіцца ў іншых краінах? Што для гэтага трэба ведаць? На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць прадстаўнікі кампаніі.Сустрэча адбудзецца ў офісе “Дзедзіча” у панядзелак, у 18-00. Адрас: г. Берасце, вул. Кірава, д. 60.
**********************************
Для ўдзелу, калі ласка, прышліце заяўку ў вольнай форме на адрас: [email protected] (прозвішча, імя, узрост, тэлефон або іншыя кантакты).
**********************************
Звяртаем вашу ўвагу, што актыўныя ўдзельнікі кампаніі “Назіранне за выбарамі” (у тым ліку з Берасця) бяруць пастаянны ўдзел у кампаніях назірання ў розных краінах Еўропы. Ужо адбылося 16 місій па назіранні: у Нарвегіі (верасень 2007 і верасень 2009), Грузіі (травень 2008), Літве (кастрычнік 2008 і травень 2009), ва Украіне (студзень 2010), Польшчы (чэрвень 2010), Швецыі (верасень 2010), Латвіі (кастрычнік 2010), Эстоніі (сакавік 2011), Ірландыі (кастрычнік 2011), Славакіі (сакавік 2012), Расіі (сакавік 2012), Чэхіі (студзень 2013), Чарнагорыі (сакавік 2013) і ў Беларусі (красавік і снежань 2010, а таксама верасень 2012).
**********************************
Праект дае маладым беларусам унікальную магчымасць знутры зірнуць на палітычныя працэсы, азнаёміцца з досведам незалежных назіральнікаў з Беларусі і набыць практычныя навыкі праз удзел у назіранні за выбарамі ў суседніх краінах.

eotp
Нашай галоўнай мэтай ёсць падрыхтоўка назіральнікаў для маніторынгу выбараў у Беларусі. Акрамя гэтага мы імкнемся развіць сетку назіральнікаў, распаўсюдзіць веды аб магчымасцях грамадскага назірання ў Беларусі, распавесці аб працэдурах рэгістрацыі назіральнікаў, прадэманстраваць грамадзянам Беларусі практыкі правядзення выбараў у іншых краінах. Найбольш актыўныя ўдзельнікі праекту атрымаюць магчымасць стаць лідэрамі назіральніцкіх групаў.

Фармат праекту дазваляе спалучыць экспертныя веды выбітных палітолагаў, досвед актыўных назіральнікаў і шчырыя намаганні простых удзельнікаў, што ў суме ідзе на карысць паляпшэння сітуацыі ў краіне.

Election-Observation-1

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *