Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Актывісты руху “За свабоду” пакараныя арыштам за салідарнасць з Украінай

Арцём Лява і Алесь Марчанка атрымалі па 5 сутак арышту за учорашнюю акцыю салідарнасці з Украінай, праведзеную каля расійскай амбасады.  Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

ukraine

 Пра гэта павдаміў намеснік старшыні руху Юрась Губарэвіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Старшыня руху Аляксандр Мілінкевіч тым часам узяў удзел у Кангрэсе
Еўрапейскай народнай партыі, якая адбылася ў Дубліне 6-7 сакавіка.

Самае рэзананснае пытанне, якое абмяркоўвалася, – сітуацыя ва Украіне. У Дублін прыляцелі лідары ўкраінскай апазіцыі – Віталь Клічко і Юлія Цімашэнка.

У ірландскай сталіцы адбыўся міжнародны прадстаўнічы пікет у падтрымку народа Украіны, удзел у якім узяў і Аляксандр Мілінкевіч, паведамляе сайт руху “За свабоду”

Выступаючы на пікеце, палітык адзначыў: “Дэмакратычная і беларуская Беларусь разам з тымі, хто адстойвае свабоду ва Украіне. І мы, і вы — еўрапейцы, мы павінны вярнуцца ў еўрапейскую сям’ю. Гэта пытанне цывілізацыйнага выбару. Еўрасаюзу варта садзейнічаць гэтаму працэсу і, у прыватнасці, не толькі на словах асудзіць, але і выкарыстаць усе магчымасці, каб спыніць спробу неаімперскага рэваншу з боку Масквы”.

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *