Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Баранавічы: за пікет салідарнасці з украінскім народам складзены пратакол

У Баранавічах ля кінатэатра “Кастрычнік” 4 сакавіка грамадскі актывіст Уладзімір Гундар правёў адзіночны пікет салідарнасці з украінскім народам. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

gundar-piket-baran-3

Актывіст з блакітна-жоўтым сцягам на плячах разгарнуў каляровы плакат “Пуцінскія банд-агрэсары геть з Украіны, прэч з Беларусі”.
Такое неардынарнае відовішча прыцягнула ўвагу многіх мінакоў. Хтосьці выказваў пікетоўшчыку сваю падтрымку, але нярэдка ў яго бок чуліся і негатыўныя словы.

Хвілін праз 10 пасля пачатку пікета да Уладзіміра падышлі супрацоўнікі міліцыі. Праверыўшы дакументы, яны пайшлі далей. Аднак праз некаторы час міліцыянеры вярнуліся назад і папрасілі Уладзіміра скруціць плакат. Яны выклікалі міліцэйскую патрульную машыну і адвезлі Уладзіміра Гундара ў ГАУС. Тут быў складзены на яго адміністрацыйны пратакол пасля чаго грамадскі актывіст быў адпушчаны дадому.

Крыніца: spring96.org

gundar-piket-baran-1

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *