Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Брутальны разгон акцыі пратэсту каля амбасады Расіі ў Менску

2 сакавіка, ў 14-00 актывісты розных рухаў спрабавалі зладзіць акцыю пратэсту каля амбасады Расіі. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Ад самага пачатку іх чакалі “аўтазакі” і міліцэйскія аўтамабілі, ўзмоцненыя сілы супрацоўнікаў міліцыі, прычым большасць з іх былі пераапранутыя ў цывільную вопратку.

Сілавікі спрацавалі жорстка, нават не дазволіўшы разгарнуць плакаты і расцяжкі. Адразу ж было затрымана больш за 25 чалавек. Прычым затрымлівалі нават мінакоў.

Па звестках праваабаронцаў сярод затрыманых карэспандэнт “Нашай нівы” Ірына  Арэхоўская, журналісты Уладзімер Грыдзін, Іна Студзінская, Васіль Сямашка, Сяргей Гапон, Арцём Лява, Яўген Ерчак.

А таксама актывісты Зміцер Дашкевіч, Раман Пратасевіч, Марыя Трафімава, Сяргей Фінькевіч, Марыяна Цітова, Наталля Рак, Аўгіння Багінская, Яна Казакова, Станіслаў Пачнель, Зміцер Прэдка, Віктар Дудко, Людміла Каравянская, Генадзь Луцэнка, Ігар Сергіевіч, выпадковыя мінакі і нават прэс –аташэ амбасады еўрапейскай краіны, які не называе сваё прозвішча. Кажуць, што гэта  аташэ расейскай амбасады Пчалінцаў.

Усіх адвезлі ў Цэнтральны РУУС Менска. Прычым нікога не выпускаюць нават у прыбіральню.

15-10. Як паведамляе карэпандэнт «НН», затрыманых журналістаў, у тым ліку Васіля Сямашку, адпусцілі. Пры гэтым начальнік ГУУС Мінгарвыкамкама Барсукоў сказаў журналістам: «Вы прадажныя». Калі журналісты выйшлі, Барсукоў прапанаваў: «Каму трэба, усіх развязём дамоў».

15-20.  Усіх журналістаў вызвалілі з пастарунку. Не затрымалі нават Васіля Сямашку, якога Аляксандр Барсукоў абяцаў пасадзіць на вокліч «Слава героям». (Радыё Свабода).

На Зміцера Дашкевіча, Сяргея Фінькевіча, Яўгена Ціханава ды Ганну Багінскую ў РУУС склалі пратаколы. Астатніх адпусцілі.

Акцыя праходзіла па ініцыятыве “Маладога фронту”. Яе ўдзельнікі пратэставалі супраць расійскай агрэсіі ва Украіне.

Крыніца: spring96.org

rasia-ambasada-2014

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *