Берасцейскі гарвыканкам і абласная выбарчая камісія прынеслі прабачэнні Партыі БНФ за несапраўдныя звесткі пра колькасць вылучаных кандыдатаў, распаўсюджаныя гарадской выбарчай камісіяй. Супрацоўнік гарвыканкама, адказны за памылку, прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

1 сакавіка Берасцейская абласная арганізацыя Партыі БНФ атрымала адказ на сваю скаргу на дзеянні гарадской выбарчай камісіі, якая распаўсюдзіла несапраўдныя звесткі пра колькасць зарэгістраваных кандыдатаў ад Партыі БНФ на выбарах у Берасцейскі гарсавет.

У адказе, атрыманым ад гарвыканкама, паведамляецца, што супрацоўнік выканкама, адказны за памылку, прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, яму аб’яўлена заўвага, гарвыканкам прыносіць свае прабачэнні.

Пісьмовыя прабачэнні прынесла таксама Берасцейская абласная выбарчая камісія, але прыцягваць да адказнасці супрацоўнікаў гарадской выбарчай камісіі адмовілася з-за адсутнасці «сур’ёзных падстаў».

Старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі задаволены атрыманым адказам, аднак звяртае ўвагу на тое, што не выключана патэнцыйная магчымасць новых памылак у працы камісіі:

— Адмовіўшыся выключыць са складу камісіі людзей, якія дапускаюць арыфметычныя памылкі, Берасцейскі гарвыканкам не зняў патэнцыйную магчымасць новых памылак. У прыватнасці, падчас падліку галасоў выбаршчыкаў. Партыя БНФ, як і іншыя дэмакратычныя сілы, не маюць сваіх прадстаўнікоў у складзе гарадской выбарчай камісіі. Мы не маем магчымасці праверыць правільнасць падліку галасоў. Таму, мы не выключаем магчымасці, што падчас падліку галасоў выбаршчыкаў могуць быць дапушчаныя памылкі.

Scan_20140302_162127 Scan_20140302_162055 [supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

Дадаць каментарый