У суботу 15 лютага пройдзе фінал 9-га міжнароднага музычнага фестывалю-конкурсу X-STAR 2014. Сёлета пададзена 20 заявак ад беларускіх музычных гуртоў і адна заяўка ад расейскага.

«Галоўныя змены – новае памяшканне«, — адзначыў галоўны арганізатар музычнага фестывалю-конкурсу Павел Шэльпук. Новы адрас фестывалю – г. Берасце, вуліца Скрыпнікава 45 (недалёка ад стадыёна “Лакаматыў”, зараз там праводзяцца заняткі школы “Х-star”). Час мерапрыемства – 18-00.

Павел тлумачыць:

Традыцыйна журы адбярэ 8 фіналістаў з усіх пададзеных заявак. Летась ў фінал прайшло 6 каманд, бо ўзровень фіналістаў значна адрозніваўся ад гуртоў, якія не прайшлі. Так журы матывавала свой выбар.

Адборачны тур для гуртоў пройдзе 14 лютага. Падрабязны расклад мерапрыемства, спіс удзельнікаў і іншая карысная інфармацыя ёсць на сайце Fest.x-star.by ці ў суполцы “Укантакце” — vk.com/xstar_rock. Пра вынікі гурты і берасцейцы даведаюцца ў той жа дзень.

З Берасця заяўкі адправілі гурты: Ingrin, Сразу май, Truth Embodiment, Sandels, Breathe In Life, Цветные карандаши, SANDGLASS, Landau, Introverts.

Нагадаем умовы конкурсу для выступоўцаў: удзельнікі выконваюць толькі 2 музычныя кампазіціі не больш за 10 хвілін разам. Але выканаўца вырашае самастойна: спяваць 2 песні па тры хвіліны ці 2 песні па дзве і восем хвілін адпаведна.

Хэдлайнерам музычнага фестывалю выступіць нямецкі гурт Soul Tattoo. “Мы з імі даўнія сябры. Па ўласным жаданні і бязвыплатна гурт гатовы прыехаць, каб дапамагчы маладым музычным талентам пашыраць свае веды” – пракаментаваў галоўны арганізатар падзеі.

У адрозненні ад мінулага года арганізатары загадзя абвесцілі галоўны прыз конкурсу – паездка ў якасці запрошаных гасцей на міжнародны польскі фестываль Wake up and Live (г. Суленчын). Пераможцы X-star 2014 магчымуць выступіць з 45-хвіліннай праграмай у галоўны дзень фэсту.

Усе жадаючыя могуць убачыць і паслухаць маладыя таленты. Трэба набыць білет, які каштуе 40 000 бел.руб.

Пункты продажу: касы Берасцейскай абласной філармоніі (вул.Арджанікідзэ 14).

Замова білетаў: +375 16(2) 95 93 01 ці +375 16(2) 23 21 50.

Падтрымайма музычныя маладыя таленты 15.02.2014 а 18 гадзіне па адрасе: Скрыпнікава 45.

Аўтар: Наталля Гарайкіна, фотаздымкі з суполкі X-star

[supsystic-social-sharing id="1"]