7 лютага апублікавана рашэнне гарвыканкама № 242 ад 31 студзеня аб вызначэнні месцаў для правядзення агітацыі за кандыдатаў у мясцовыя саветы. Як і ў папярэднюю выбарчую кампанію, такі спіс месцаў вельмі кароценькі і не надта разнастайны.  Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Прэтэндэнты на дэпутацкі мандат маюць права праводзіць агітацыю толькі ў адным месцы – у старым парку горада (пляцоўка з боку вуліцы Царука). Сустракацца з выбаршчыкамі прэтэндэнтам на дэпутацкі мандат дазволена таксама ў памяшканнях ЖЭСаў і ў актавых залах прамысловых прадпрыемстваў пры ўмове ўзгаднення з гарвыканкамам і з дазволу кіраўнікоў гэтых прадпрыемстваў і ўстаноў.

– Падчас выбарчай кампаніі 2010 года ў мясцовыя Саветы грамадскія актывісты і незалежныя прэтэндэнты на дэпутацкія мандаты дамагліся ад гарвыканкама выдзялення для агітацыі яшчэ і тэрыторыі парку імя Сцепанішчава па вуліцы Кірава. Але ў цяперашнім рашэнні гарвыканкама адзіным публічным месцам зноў засталася неўладкаваная пляцоўка ў старым парку горада, дзе нават няма грамадскай прыбіральні, – паведаміў праваабаронца Сяргей Гоўша.
Ён дадаў, што прадстаўнікі палітычных партый і недзяржаўных арганізацый будуць дабівацца не толькі добраўладкавання старога парку, але і пашырэння месцаў для агітацыі.

Фота: неўладкаваная пляцоўка старга парку з боку вуліцы Царука – месца агітацыі за кандыдатаў у мясцовыя Саветы

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Крыніца: spring96.org

[supsystic-social-sharing id="1"]