Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Прафсаюзны актывіст скардзіцца пракурору на незаконныя дзеянні гарвыканкама

Рыгор Грык 28 студзеня падаў скаргу ў Баранавіцкую міжраённую пракуратуру на незаконныя дзеянні гарвыканкама па забароне запланаванага пікету пад лозунгам “Дзеянні ўлады і законы РБ – пад грамадзянскі кантроль”.  Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Грамадскі актывіст адзначае, што ён заключыў пісьмовыя дамовы з паліклінікай, ЖКГ і міліцыяй, выканаў усе патрабаванні закону аб масавых мерапрыемствах.

– У скарзе я адзначыў, што Баранавіцкі гарвыканкам парушыў арт. 6 Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. Я не атрымаў адказу на сваю заяву не толькі за 5 дзён да даты правядзення запланаванага пікета, як гэтага патрабуе закон, але і на момант правядзення пікета, – паведаміў Рыгор Грык.

Грамадскі актывіст просіць пракурора правесці праверку па дадзенаму факту і прыняць меры пракурорскага рэагавання да адказнах супрацоўнікаў гарвыканкама, якія парушылі патрабаванне арт. 6 Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *