У межах кампаніі “Наша мова”, якую праводзіць берасцейскае гісторыка-культурнае аб’яднанне “Харугва” пры падтрымцы АРР “Дзедзіч”, стартуе першы конкурс для самых творчых і неабыякавых да мастацтва маладых берасцейцаў!

Умовы вельмі простыя і па сілах толькі самым крэатыўным з алоўкам, ці фарбамі, ці кампутарнай мышкай. Трэба незвычайна, з вялікай асалодай, натхненнем і крэатыўнасцю прыдумаць дызайн да ПАШТОЎКІ на тэму “Кахай па-беларуску”. Канешне за працай вы можаце ўяўляць любоў да самых родных і блізкіх людзей, жывёл, сяброў ці проста да сваёй любімай лялькі, гэта няважна. Галоўнае, каб у самой паштоўцы на беларускай мове было напісана прызнанне ў каханні.

Конкурс фінішуе за 2 тыдні да свята ўсіх закаханых “Дзень Святога Валянціна”. Так-так, паштоўкі павінны быць прысвечаны да гэтага свята.

Працы на конкурс прымаюцца да 31 студзеня (да 23-59). Дасылаць сюды:  [email protected]

Пасля заканчэння прыёму прац у суполцы “Наша мова” Укантакце (https://vk.com/nashamova) будзе праходзіць адкрытае галасаванне на самую беларуска-модную паштоўку. Пераможца атрымае каштоўны прыз, а яго паштоўка будзе надрукавана ў колькасці 1000 асабнікаў. У дзень самога свята актывісты і студэнты, сябры “Харугвы”, “Дзедзіча” і БГМГА “Аазіс” будуць дарыць беларускія паштоўкі на масавых мерапрыемствах (канцэрты), вуліцах Берасця (Савецкая, Леніна і г.д.).

Творчы берасцеец, удзельнічай! Твае мастацтва можа ўбачыць увесь горад!

Падрабязнасці ў суполцы: https://vk.com/nashamova

 

Прэс-служба АРР «Дзедзіч»

 

[supsystic-social-sharing id="1"]