Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Брэст: пададзена заяўка на правядзенне пікета супраць ўвядзення пошліны на аўтамабілі

З гэтай ініцыятывай да мясцовых уладаў звярнуліся брэсцкія сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Сам пікет плануецца правесці 12 студзеня на плошчы Леніна каля галоўнай елкі горада.  Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”


Як паведаміла актывіст АГП Дыяна Касцюковіч, якая падала адпаведную заяву ў гарвыканкам, мэтай пікета з’яўляецца выказванне нязгоды ў сувязі з увядзеннем дзяржаўнай пошліны на выдачу дазволу для допуска аўтамабіля да ўдзелу ў дарожным руху.

“У наш партыйны офіс пачалі паступаць званкі ад людзей з пытаннем, якім чынам можна пакінуць свой подпіс пад зваротам, што падрыхтаваны АГП з нагоды ўвядзення дзяржпошліны, – распавяла Касцюковіч. – Акрамя таго, шмат каментароў па ініцыятыве збору подпісаў мы ўбачылі ў Інтэрнэце. Аднак не ўсе ведаюць, дзе знаходзіцца наш офіс і не ва ўсіх ёсць час зайсці да нас менавіта з гэтай мэтай. Таму мы лічым, што людзі павінны мець магчымасць выказаць сваю пазіцыю, у тым ліку ў грамадскім месцы, дзяля чаго і падалі заяўку на правядзенне масавага мерапрыемства”.

У заяўцы ўзгадваецца, што ў пікеце мяркуюць браць удзел каля 20 чалавек, таксама падчас правядзення мерапрыемства плануецца выкарыстанне транспарантаў і лозунгаў па тэме ўвядзення пошліны.

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *