21 снежня  ў Кобрынскай дзіцячай вёсцы  пры падтрымцы групы творчых калектываў у рамках праекта «Мова дзеткам» адбылося дзіцячае свята «Беларуская хвілінка».

У праграме прымалі ўдзел рыцары клуба гістарычнай рэканструкцыі » Alba Ruthenia » і дамы танцавальнага калектыву « Сярэднявечная паляна» . Дзеці акунуліся ў эпоху Беларускага сярэднявечча з рыцарамі , прыдворнымі дамамі і старажытнай музыкай. У зале панавала неапісальная атмасфера рыцарскіх турніраў , упрыгожаная дзіцячым смехам . Але, як не дзіўна, спаборнічалі не рыцары , а дзеці. Іх зброяй было валоданне беларускай мовай.

Вялікая колькасць конкурсаў і віктарын не пакінула ні аднаго дзіцяці без падарунка. Усе жадаючыя маглі прымерыць частку рыцарскай амуніцыі , патрымаць у руках мячы , шчыты і зрабіць фота на памяць . Самыя актыўныя дзеці і бацькі былі ўзнагароджаныя медалямі і граматамі з рыцарскай клятвай на роднай мове,  пазнавальнымі і салодкімі падарункамі.

У завяршэнне праграмы на спартыўнай пляцоўцы для дзяцей зладзілі фаер -шоў і рыцарскі паядынак.

Сэнс сустрэчы заключаўся ў тым, каб у забаўляльнай форме патлумачыць бацькам і іх дзеткам, што беларуская мова – гэта мілагучная і прывабная мова, на якой варта размаўляць з самага дзяцінства. І што  на беларускай мове вабіць час таксама прыемна і карысна.

[supsystic-social-sharing id="1"]