“О, Балонь!” – пад такой назвай у Берасці Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” (АРР “Дзедзіч”) рэалізуе праграму “Балонскі працэс і Беларусь”.

     Не кожны беларускі студэнт можа пахваліцца добрымі ведамі пра “Балонскі працэс”. Так, валодае простай і папулярнай тэрміналогіяй, але не як “рыба ў вадзе” у тэме. Якія асацыяцыі ўзнікаюць у галовах маладых беларусаў са словамі “Балонь” ці “Балонскі працэс”? Самаадукацыя, студэнцкае самакіраванне, валоданне ангельскай мовай, свабода, еўрапейскае жыццё, а хтосьці прыгадае маленькую сабаку “балонку” і г.д. Спіс можна дапаўняць рознымі версіямі, але самае галоўнае пытанне для Беларусі, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы: чаму Балонскі працэс абышоў беларускіх студэнтаў і ўсю адукацыйную сістэму?


Праграмма прадугледжвае правядзенне наступных сустрэч:

  1. Сустрэчы-дыскусіі: што значыць Балонскі працэс, перспектывы і магчымасці. У рамках сустрэч плануецца правесці анкетаванне наконт ведаў тэмы Балонскага працэсу сярод студэнтаў. Мэта: ад А да Я распавесці моладзі пра гісторыю Балонскага працэсу, выявіць узровень падрыхтоўкі аўдыторыі па тэме. Запланавана: 9 сустрэч.
  2. Навучальныя семінары на тэму “Адукацыя для беларускай моладзі: каштоўнасці, механізмы і магчымасці”. Трэнеры – актывісты АРР “Дзедзіч”, якія прайшлі вучэбны трэнінг на тэму Балонскага працэсу ад дырэктара Цэнтра развіцця студэнцкіх ініцыятыў Зміцера Гаменюка. Мэта: высвятленне асацыяцый сярод студэнтаў на тэму “Балонскі працэс”, прыклады еўрапейскіх адукацыйных устаноў, дзе актыўна ўжываецца “балонь”, правядзенне ралевых гульняў “студэнт-выкладчык”і іншыя, роспавед прыкладаў навучання беларусаў у Вільні. Запланавана: 6 семінараў.
  3. Эксперт-сустрэчы ў сферы вышэйшай адукацыі. Мэта: інфарміраванне студэнтаў пра станоўчыя і адмоўныя моманты ўступлення Беларусі ў Балонскі працэс, разважанне і меркаванні па дадзенай тэматыцы, дыскусіі. Плануюецца, што экспертамі выступяць: Уладзімір Дунаеў (экс-прарэктар ЕДУ), Зміцер Гаменюк (дырэктар Центра развіцця студэнцкіх ініцыятыў), Алег Граблеўскі (Агенцтва палітычнай экспертызы), Святлана Мацкевіч (Агенцтва гуманітарных тэхналогій). Запланавана: 5 сустрэч з экспертамі.

     Бумажныя прыемнасці ад арганізатараў: буклеты “Што значыць Балонскі працэс?”, “Балонскі працэс і Беларусь” і “Акадэмічныя свабоды і каштоўнасці ў рамках Балонскага працэсу” для кожнага удзельніка семінару ці трэнінгу. З дапамогай раздатковых матэрыялаў “Балонь” не пройдзе міма вушэй.

     Балонскія сувеніры: лепшыя ўдзельнікі сустрэч атрымаюць балонскую асадку, майку або значок напамяць.

     Конкурс фотаздымкаў пад назвай “О, Балонь!”. Усё, што якім-небудзь бокам сутыкаецца з адукацыяй у нашай краіне і за яе мяжой, справядлівыя і праблемныя сітуацыі ў фота. З самых лепшых прац будзе зроблена выстава. А аўтараў трох лепшых фотаздымкаў чакаюць каштоўныя прызы! 

     Таксама не засталося без увагі Міністэрства адукацыі. Збор подпісаў з патрабаваннем выкарастання еўрапейскіх акадэмічных свабод у беларускім адукацыйным працэсе. З мэтай звярнуць увагу студэнтаў на адсутнасць “свабод” у беларускіх ВНУ.

 Напрыканцы праграмы 15 лепшых удзельнікаў-студэнтаў і пераможцаў фотаконкурса паедуць на адукацыйны візіт у горад Люблін на 4 дні.

Удзельнікаў чакае:

  • наведванне універсітэту Марыі Кюры-Складоўскай;
  • наведванне каталіцкага ўніверсітэту Яна Паўла II;
  • сустрэча з моладдзю студэнцкіх арганізацый пры ўніверсітэтах;
  • знаёмства з развіццём балонскай сістэмы ва ўніверсітэтах Любліна.

     Па ўсім сур’ёзным і несур’ёзным пытанням пра праграмму “Балонскі працэс і Беларусь” Вы можаце звяртацца да прэсс-сакратара праграмы “Балонскі працэс і Беларусь” – Наталлі Гарайкінай.
Кантактныя дадзеныя:

  1. +375 29 208 88 14 (МТС) – Наталля Гарайкіна ци на эмэйл: [email protected]
  2. www.dzedzich.org – сайт ААР “Дзедзіч”, дзе будзе адлюстроўвацца ўся інфармацыя па праграмме “Балонскі працэс і Беларусь”.
  3. Электронны адрас: [email protected]
Прэсс-служба АРР «Дзедзіч»
[supsystic-social-sharing id="1"]