«Навучальныя візіты ў Гдыні» — праект, у рамках якога маладыя людзі: студэнты, грамадскія актывісты і прадстаўнікі мясцовых арганізацый з Беларусі, Украіны, Малодвы і Расійскай Федэрацыі могуць наведаць Гдыню (Паморскае ваяводства, Польшча) ў фармаце двухтыднёвай навучальнай паедзкі.

Навучальныя візіты — гэта цудоўны шанец…

  • пазнаёміцца з Польшчай — упершыню альбо бліжэй,
  • даведацца пра адміністратыўную і адукацыйную сістэмы,
  • пабачыць уладу, бізнэс і СМІ праз розныя пункты гледжання,
  • наведаць дзяржаўныя і грамадскія ўстановы,
  • зразумець практычую дзейнасць ў польскіх арганізацыях,
  • адчуць польскую культуру і гісторыю,
  • вывучыць трохі польскай мовы праз жывыя размовы.

Фундатар праекту — гарадскі савет горада Гдыні.

Профіль удзельнікаў навучальнага візіту:

  •  актыўныя і ініцыятыўныя
  •  студэнты, грамадскія актывісты і прадстаўнікі НДА
  •  грамадзяне Беларусі, Украіны, Малдовы і Расійскай Федэрацыі
  •  вольна валодаюць рускай мовай

Мэта праекта — паказаць дэлегатам развіццё Польшчы ад моманту падзення камунізму да ператварэння ў паўнавартасную еўрапейскую краіну.
Праграма навучальнага візіту складаецца з нефармальных сустрэч з палітыкамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, польскімі студэнтамі і іншымі актывістамі, што дазваляе ўсталяваць жывыя зносіны, задаць шматлікія пытанні і паглядзець знутры на дзейнасць розных устаноў.

Удзельнікам прапануецца ў рамках праекту:

• пакрыццё коштаў праезду да Гдыні і вяртання дамоў
• пражыванне ў інтэрнаце і харчаванне
• усе выдаткі, звязаныя з мерапрыемствамі праграмы
• падтрымка ў атрыманні шэнгенскай візы

Працоўная мова праекту — руская.
Падача заявак і ўдзел у візіце — бясплатныя.

Вясной 2014 году запланаваны навучальны візіт у Гдыні ў датах:
24 сакавіка — 04 красавіка 2014 г.

Кандыдаты павінны запоўніць анкету-заяўку праз форму Google.

Апошні тэрмін прыёму заявак: 27 снежня 2013 г.

Калі ласка, азнаёмцеся з поўным апісаннем праекту і падрабязнасцямі тут.

«Цэнтр супрацоўніцтва моладзі» (Centrum Współpracy Młodzieży) ў Гдыні – польская недзяржаўная і незалежная арганізацыя, якая працуе з моладдзю, лідарамі грамадскіх арганізацый і моладзевых груп у Польшчы ды іншых краінах. Галоўная місія Цэнтру — падтрымка развіцця дэмакратычнага і адкрытага грамадства як у Польшчы, так і за яе мяжой.

Спасылкі:

Афіцыйнае апісанне праекту.
Прапануем далучыцца да нашай старонкі на Facebook.

Анкета-заяўка для ўдзелу ў візіце вясной 2014 г.

Кантактны e-mail: [email protected]
Вэбсайт арганізацыі: http://cwm.org.pl

[supsystic-social-sharing id="1"]