Новы парадак афармлення конкурсных прац школьнікаў: «Информация на титульном листе оформляется только на русском языке»

У інструкцыі для службовага карыстання адміністрацыямі беларускіх школ пазначана, што афармленне тытульных лістоў конкурсных прац школьнікаў мусіць адбывацца толькі на рускай мове.

Дырэктарка адной з школаў Берасцейскай вобласці пракаментавала Generation.by з’яўленне такога дакумента:

«Апошнім часам многа конкурсаў для нашых школьнікаў пачалі арганізоўваць у супрацы з Расіяй. Іх сапраўды вельмі шмат, але адміністрацыя нашай школы з-за вялікай колькасці папяровай працы часта не паспявае апрацоўваць усе абвесткі нават пра беларускія конкурсы. Мы падобную інструкцыю пакуль не атрымлівалі, але мяркую, што такія правілы маглі з’явіцца з-за вялікай колькасці сумесных з Расіяй конкурсаў для школьнікаў».

Аўтар блога vp.livejournal.com апублікаваў скан інструкцыі, якую атрымалі настаўнікі беларускай школы. Дакумент пазначаны грыфам «Для службовага карыстання».

Крыніца: generation.by

[supsystic-social-sharing id="1"]