Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Адукацыя

У Палаце прадстаўнікоў загаварылі пра поўную адмову ад бясплатнай вышэйшай адукацыі

Дэпутат Шылава прапануе, каб дзяржава зусім перастала прадстаўляць бясплатныя месцы ў ВНУ. Замест гэтага па запатрабаваных дзяржавай спецыяльнасцях прапануецца выдаваць крэдыты, якія ў выпадку адлічэння, студэнты мусяць вяртаць самі.

Святлана Шылава займае пасаду з вельмі доўгай назвай — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па ахове здароўя фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы, але разважае вельмі проста.

Дзяржава будзе замаўляць у ВНУ месцы па запатрабаваных спецыяльнасцях, студэнт, што выбірае замоўленае месца, атрымае беспрацэнтны крэдыт, які будзе пагашаны дзяржавай пасля адпрацоўкі студэнтам па размеркаванні”, — цытуе БелТА Шылаву. — “Гэта ўмацуе сістэму вышэйшай адукацыі“.

Прапанова Шылавай не сябруе з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, якая гарантуе права на бясплатную вышэйшую адукацыю на конкурснай аснове. Хоць з увядзеннем прымусовага размеркавання фактычна даўно не існуе такога конкурсу, дзе б можна было перамагчы, каб атрымаць вышэйшую адукацыю бясплатна, а не ўзамен на ўласную свабоду пасля ВНУ.

Паводле дадзеных Белстат у Беларусі цяпер фармальна бясплатна навучаюцца каля трэці ад усіх студэнтаў, астатнія аплачваюць сваю адукацыю адразу.

Крыніца: generation.by

 

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *