Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Брэст: пададзена заяўка на шэсце ў падтрымку народа Украіны

З ініцыятывай правядзення такога шэсця 21 снежня па праспекце Машэрава і вуліцы Леніна выступіла Брэсцкая абласная арганізацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Як паведаміў мясцовы кіраўнік АГП Уладзімір Вуек, мэтай масавага мерапрыемства з’яўляецца праява салідарнасці з украінскім народам у яго імкненні мець еўрапейскую перспектыву. “Украінская сітуацыя можа стаць сур’ёзным фактарам, які паўплывае на развіццё падзеяў у Беларусі ў дэмакратычны бок, – лічыць Уладзімір Вуек. – Акрамя таго, мы назіраем, што імкнуцца ў Еўрасаюз і беларусы, пра што сведчыць колькасць візаў, выдададзеных дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі Польшчы, Літвы ды іншых еўрапейскіх дзяржаў”.
У заяўцы ў Брэсцкі гарвыканкам утрымліваецца просьба даць адпаведае распараджэнне камунальным службам, праваахоўным органам і ўстанове аховы здароўя, каб яны забяспечылі грамадскі парадак, медыцынскае абслугоўванне падчас правядзення масавага мерапрыемства і ўборку тэрыторыі пасля яе заканчэння. Паводле планаў арганізатараў, у шэсці ад пляцоўкі каля Брэсцкага ЦУМа да плошчы Леніна возьмуць удзел 15 чалавек.

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *