6 лістапада ў Мінску прайшла прэзентацыя аналітычнага дакладу «Моладзь Беларусі на рынку працы і ў сістэме працоўных адносін», які быў падрыхтаваны НІСЭПД па замове Беларускага Шуманаўскага таварыства (Польшча) і пры падтрымцы сайта «Адукацыя-iнфо».

 

youth_gender
У аснову дакладу лягло якаснае даследаванне , якое праводзілася вясной-летам 2013 года. Яно ўключала правядзенне фокус-груп з моладдзю ( 18-30 гадоў) і нацыянальнага апытання грамадскай думкі (метадам face — to — face interview ). Поўны тэкст дакладу размешчаны на сайце «Адукацыя-iнфо».Аднак у дакладзе дадзеныя нацыянальнага апытання не прадстаўленыя з разбіўкай па прыкмеце полу, адпаведна, адсутнічае гендэрны кампанент аналізу становішча моладзі на рынку працы. Хоць спецыфіка гендэрнай сацыялізацыі можа адбівацца на шанцах на рынку працы, а таксама на ўяўленнях і устаноўках ў дачыненні да працоўнай дзейнасці. Другасны аналіз вынікаў апытання дазваляе ўнесці гэты гендэрны аспект. Дадзеныя для аналізу былі прадастаўлены арганізатарамі даследавання.У артыкуле гаворка пойдзе пра катэгорыі рэспандэнтаў ва ўзросце 18-31 гадоў : выбарка 205 мужчын і 201 жанчына.Праца па спецыяльнасці

Сярод працуючых удзельнікаў апытання значная большасць працаўладкавана па спецыяльнасці. Цікава, што гэты паказчык вышэй у асоб жаночага полу. Так, сярод рэспандэнтаў мужчынскага полу працуюць па атрыманай спецыяльнасці 65,2 % , а сярод рэспандэнтак жаночага полу — 73,8 % . Сам па сабе высокі працэнт людзей, якія працуюць па спецыяльнасці, можа быць звязаны як з больш сьвядомым выбарам будучай прафесіі ў моладзі , так і з фактарам размеркавання. На дадзеную ўзроставую катэгорыю прыходзіцца перыяд атрымання адукацыі і адпрацоўка па размеркаванні. Адпаведна, у сілу адсутнасці працоўнага вопыту і заканадаўчага замацаванага абавязковага размеркавання ў маладых людзей застаецца мала магчымасцяў для манеўру, нават калі яны б і хацелі змяніць спецыяльнасць.

Разам з тым многія маладыя людзі падкрэслівалі, што важнай прычынай працы не па спецыяльнасці з’яўляецца і фінансавы фактар. На яго часцей за паказвалі рэспандэнты мужчынскага полу. Маладыя жанчыны ў меншай меры акцэнтавалі ўвагу на фінансавым фактары, адзначаючы, што яны не працуюць па спецыяльнасці таму, што не могуць знайсці такую працу. Такое адрозненне ў прычынах працы не па спецыяльнасці можа быць звязана з дамінуючымі ўстаноўкамі ў грамадстве ў дачыненні гендэрнага падзелу сфер працы, дзе на мужчыну ускладаецца адказнасць за зараблянне грошай, у той час як для жанчын гэта лічыцца не гэтакім істотным. Адпаведна, яны менш сканцэнтраваныя на фінансавым фактары.
Пры гэтым маладыя жанчыны больш скептычныя ў дачыненні да магчымасцяў знайсці годную працу ў Беларусі. Так, сумневы ў перспектывах на дадзены кошт выказалі 68,6 % маладых жанчын і 51,2 % маладых мужчын. Больш за тое, 20,4 % рэспандэнтак і 8,8 % рэспандэнтаў пагадзіліся, што ў Беларусі ўвогуле няма ніякай магчымасці знайсці годную працу. Для жанчын цяжкасці пошуку «добрай» працы шмат у чым звязаныя з тым , што ў працэсе сацыялізацыі яны арыентаваныя на такія спецыяльнасці, якія дрэнна аплачваюцца, лічацца непрэстыжнымі . У прыватнасці размова ідзе аб прафесіях сацыягуманітарнай накіраванасці. У той жа час мужчыны займаюць нішы вытворчай працы, інфармацыйных тэхналогій, дзе аплата працы нашмат вышэй. Такім чынам, шанцы ў пошуку годнай працы ў жанчын і мужчын сапраўды могуць адрознівацца, што і адлюстравана ў выніках апытання.

Аплата працы

Сярод маладых мужчын адказы на пытанне, ці задавальняе іх заробак, размеркаваліся амаль пароўну паміж тымі, каго задавальняе, і каго няма: 33,2 % супраць 37,1 %. Маладыя жанчыны большай часткай выказалі незадаволенасць узроўнем аплаты — 42,3 %; меншая колькасць адзначыла, што іх задавальняе заробак — 21,4 %.
youth_gender_01

Большая незадаволенасць жанчын узроўнем заробкаў ізноў жа можа быць звязана з тым, што сапраўды ў іх заробкі ніжэй, чым у мужчын. Жанчыны арыентаваны на такія спецыяльнасці, дзе ў прынцыпе адносна нізкая зарабатная плата; таксама ім недаплачваюць у параўнанні з мужчынамі ў выпадку аднолькавых спецыялізацый. Сярэдняя зарабатная плата жанчын ў 2012 годзе склала ўсяго 74.5 % ад зарабатнай платы мужчын. Важна адзначыць, што ў 2010 г. гэты паказчык быў 76.6 %. Дадзенае разыходжанне ва ўзроўні даходаў звязана у вялікай ступені з тым, што жанчыны ўсё яшчэ пераважна сканцэнтраваныя ў такіх галінах як ахова здароўя, адукацыя, культура, дзе ўзровень зарплаты значна ніжэй у параўнанні з вытворчым сектарам, дзе працуюць пераважна мужчыны. Практычна ўсе «жаночыя» галіны маюць больш нізкую сярэднюю зарплату. Акрамя таго, назіраецца адрозненне ва ўзроўні зарплаты ў рамках адной галіны.

youth_gender_02

У рамках апытання маладыя жанчыны таксама адзначылі , што іх не задавальняюць перспектывы павышэння зарплаты ( 45,8 %). Толькі 17,4 % задаволеныя перспектывамі павышэння зарплаты. Сярод маладых мужчын 34,6 % схіляліся да адказу, што іх усё задавальняе ў гэтым стаўленні і 31,2 % — што не задавальняе.

На аплату працы аказвае ўплыў не толькі сфера працы, але і становішча ў кар’ернай іерархіі. Маладыя мужчыны бачаць для сябе больш кар’ерных магчымасцяў, чым жанчыны: 35,1 % рэспандэнтаў і 24,9 % рэспандэнтак адзначылі, што іх задавальняюць магчымасці кар’ернага росту.

youth_gender_03
Цяжкасці прасоўвання жанчын па кар’ернай лесвіцы і іх малая колькасць на кіруючых пасадах фіксуюць і дадзеныя статыстыкі. Так, па дадзеных Белстата, жанчыны часцей прадстаўлены на пасадах служачых і спецыялістаў, чым кіраўнікоў.
youth_gender_04
Умовы працы і дыскрымінацыя Моладзь, увогуле, задаволеная ўмовамі працы — графік працы, сацыяльны пакет, адносіны з кіраўніцтвам. Прычым не назіраецца значных адрозненняў па гендэрнай прыкмеце .youth_gender_05Аднак пры гэтым моладзь пазітыўна ставіцца да пераезду ў іншы населёны пункт і нават у іншую краіну дзеля лепшай працы. Так, 51,2 % рэспандэнтаў і 48,7 % рэспандэнтак гатовыя пераехаць у іншы населены пункт, а 61 % рэспандэнтаў і 58,2 % рэспандэнтак — у іншую краіну.

Таксама рэспандэнты і рэспандэнткі адзначалі разнастайныя выпадкі парушэння іх працоўных правоў. Гэта і зарплаты ў канвертах, і сістэматычныя перапрацоўкі, і парушэнні тэхнікі бяспекі. Пры гэтым маладыя жанчыны адзначалі, што сутыкаліся і з выпадкамі дыскрымінацыі па прыкмеце полу і ўзросту.

youth_gender_06

Пры гэтым маладыя мужчыны больш скептычныя ў дачыненні да кантрактнай сістэмы: 51,2 % рэспандэнтаў выказалі адмоўнае стаўленне да заключэння кантрактаў і толькі 29,7 % — станоўчае. У той жа час сярод рэспандэнтак 40,3 % ставяцца адмоўна да кантрактаў і 42,5 % — станоўча. Значная частка і мужчын ( 30,2 %), і жанчын ( 25,9 % ) пагадзіліся, што кантракты робяць работнікаў бяспраўнымі.

Не назіраецца значных адрозненняў паміж маладымі мужчынамі і жанчынамі ў адказах на пытанне аб магчымасцях супраціву дыскрымінацыі. Рэспандэнты і рэспандэнткі былі больш схільныя разглядаць звальненне як метад пераадолення парушэння іх правоў. Але пры гэтым, увогуле, вялікая частка была гатовая звярнуцца ў тыя ці іншыя органы і судзіцца: 40,4 % мужчын і 34,8 % жанчын.

youth_gender_07
Пошукі працы і беспрацоўеБольшая частка апытаных маладых людзей знайшлі працу альбо дзякуючы размеркаванню (18,5 % мужчын і 17,4 % жанчын), альбо па савету сяброў і пратэкцыі (25,9 % мужчын і 22,3 % жанчын). Маладыя людзі не лічаць пошукі працы праз Інтэрнэт і службу занятасці эфектыўнымі спосабамі працаўладкавання. 77,1 % рэспандэнтаў і 74,1 % рэспандэнтак паказалі, што самым эфектыўным метадам пошуку працы, на іх думку, з’яўляецца пошук па савету сяброў, сваякоў і па пратэкцыі. Толькі 11,7 % рэспандэнтаў і 20,4 % рэспандэнтак адзначылі службу занятасці як эфектыўны спосаб, пры гэтым 24,4 % маладых мужчын і 25,9 % маладых жанчын лічаць, што Інтэрнэт дазваляе знайсці працу. Найбольш важным пры ўладкаванні на працу маладыя людзі лічаць кваліфікацыю і адукацыю, досвед працы, асабістыя якасці і ўменне падаць сябе.youth_gender_08Аднак варта адзначыць, што маладыя жанчыны часцей, чым мужчыны адзначалі, што для ўладкавання на працу важная яшчэ і знешнасць. Шмат у чым гэта з’яўляецца адлюстраваннем рэальнага факту, згодна з якім да знешнасці жанчын прад’яўляецца больш патрабаванняў, чым да знешнасці мужчын. Гэта можна назіраць у аб’явах аб працы, дзе ўказваецца важнасць «прыемнай знешнасці» , а таксама ў папулярнасці карпаратыўных календароў, дзе работніцы тых ці іншых прадпрыемстваў адлюстраваны ў аголеным выглядзе.

Пры гэтым , важна падкрэсліць, што моладзь з’яўляецца асабліва ўразлівай групай па адносінах да рызыках беспрацоўя. Па афіцыйных дадзеных часцей за ўсё без працы аказваюцца жанчыны ва ўзросце 20-34 гадоў. Так ва ўзросце да 30 гадоў на ўліку ў службе занятасці стаяла 6677 жанчын і 4158 мужчын. Аднак дадзеныя даследаванні фіксуюць, што маладыя людзі не спяшаюцца ў выпадку беспрацоўя станавіцца на ўлік у службу занятасці, што адпаведна значыць, што ўзровень рэальнага беспрацоўя сярод моладзі можа быць нашмат вышэй.

youth_gender_09

Пры гэтым 51,7 % маладых мужчын і 64,2 % маладых жанчын адзначылі, што сярод іх сваякоў і знаёмых ёсць беспрацоўныя. Пры ацэнцы ж рызык беспрацоўя і мужчыны (49,3 %) і жанчыны (52,7 %) у большасці сваёй паказалі, што ў апошні час людзі больш баяцца страціць працу.

Чаканні моладзі

На думку маладых людзей, найбольш важным крытэрыем «добрай працы» з’яўляецца высокая аплата працы. Так лічаць 167 рэспандэнтаў і 170 рэспандэнтак. Каля 15 % апытаных таксама паказвалі, што важныя якасць працы («цікавая, творчая праца»), зручны графік і магчымасць кар’ернага роста. В дачыненні да чаканняў на будучыню маладыя людзі адзначалі ў якасці самага важнага дасягнення высокую зарплату, наяўнасць жылля і машыны, ўласнага бізнесу і кар’еры.

youth_gender_10

Падобныя ўяўленні моладзі сведчаць не столькі пра асабліва меркантыльныя інтарэсы сучаснай моладзі, але хутчэй аб іх нестабільным становішчы ў сферы працы і няўпэўненасці ў сваім матэрыяльным становішчы. Сацыяльна -эканамічныя праблемы, якія існуюць у краіне, не спрыяюць адчуванню стабільнасці і не даюць магчымасцяў для сучаснай моладзі вырашыць пытанні з жыллём і заробкам . Нядзіўна, што большая частка разглядае ад’езд у іншую краіну як эфектыўны спосаб вырашэння сваіх праблем на рынку працы.

Аўтар: Татьяна Щурко
Крыніца: nmnby.eu
[supsystic-social-sharing id="1"]