Мяркуецца, што гэтыя акцыі пройдуць сёлета ў лістападзе-снежні. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Як паведміў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Леанід Майструк, нагодай для таго, каб ладзіць пікеты, з’явіліся захады ўладаў, якія тычацца чарговага падвышэння тарыфаў на камунальныя паслугі, няспынны рост коштаў на прадукты харчавання.

Акрамя правядзення згаданых акцый, сябры “Справядлівага свету” маюць намер бліжэйшым часам распачаць актыўную падрыхтоўку да выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў. Падчас гэта кампаніі партыя збіраецца вылучыць у Брэсцкай вобласці каля 45 чалавек у якасці кандыдатаў у дэпутаты і рыхтаваць назіральнікаў, якія будуць адсочваць выбарчы працэс.

Крыніца: spring96.org

[supsystic-social-sharing id="1"]