Культура

Вандроўка па гісторыі беларускага Палесся

Сапраўды, беларускае Палессе славіцца працавітымі жыхарамі з самабытнымі сямейнымі традыцыямі і святамі, вялікімі дзеячамі зямлі беларускай, дзяўчынамі-прыгажунямі з доўгімі валасамі і, канешне, непаўторнай прыродай. Напоўнена палеская зямля шыракалістымі і іглічнымі лясамі, доўгімі рэчкамі і азерамі.

Хто хоць жменяй зямлю носіць, той уздвігне гору.

Напалеон Орда

Першы прыпынак – вёска Варацэвічы (Іваноўскі раён, Брэсцкая вобласць). Нарадзіўся ў гэтай вёсцы вялікі мастак, музыкант, кампазітар і педагог Напалеон Орда. Сёння мястэчка мае сваю карцінную галерэю, прысвечаную беларускаму і польскаму дзеячу. У 2011 годзе вёсцы быў прысвоены герб. У сапраўдны момант герб вырабляецца.

Напалеон Орда

Напалеон Орда

Радавы маентак Напалеона Орда

Радавы маёнтак Напалеона Орда

Карцінная галерэя Напалеона Орда, в.Варацэвічы

Карцінная галерэя Напалеона Орда, в.Варацэвічы

Моманты-цікавасці жыцця Орды:

  • налічваецца каля 16 сваякоў пад прозвішчам Орда, якія не маюць ніякага далучэння да дзеяча. Адсюль палеская прымаўка: “што не Орда, тое морда”;
  • галоўнае адрозненне маёнтка Орды – каля 21 сельскагаспадарчай пабудовы;
  • маці Напалеона была з багатага роду Бутрымовічы;
  • у 12 год паступіў у свіслацкую гімназію;
  • выбраў фізіка-матэматычны факультэт, які Орда не закончыў;
  • меў трайное імя – Матэуш-Тадэуш-Напалеон;
  • вучань і лепшы сябр кампазітара Ф.Шапэна;
  • быў жанаты на францужанке;
  • пражыў ва Францыі амаль 25 год;
  • прасядзеў у кобрынскай турме паўтары гады за ўдзел у паўстанні;
  • нарадзіўся ў 1807 годзе і памер у 76 год;
  • цела дзеяча пахавана ў радавым склепе ў Янаве (Іванава);
  • заставіў Орда звыш 1000 архітэктурных замалёвак і больш 50 музычных твораў.
Карцінная галерэя Напалеона Орда, в.Варацэвічы

Карцінная галерэя Напалеона Орда, в.Варацэвічы

Варацэвіцкая карцінная галерэя мае толькі ксеракопіі прац Напалеона Орды, а арыгіналы захоўваюцца ў Варшаве. З 2010 года ідзе праца па аднаўленню радавога маёнтка сям’і Орда.

Другі прыпынак – Янаў-Палесскі. У цэнтры горада можна ўбачыць помнік беларускаму дзеячу Напалеону Орда. Таксама ў Янаве есць каталіцкі храм – Крыжаўзвіжанскі касцёл 1848 году. Заступнікам касцёла быў Андрэй Баболя.

Помнік Напалеону Орда ў Янаве

Помнік Напалеону Орда ў Янаве

Гістарычная замалёўка А.Баболі: быў езуітам, таму яго асноўная дзейнасць на тэрыторыі Беларусі – вяртанне людзей, якія зышлі ў іншыя рэлігіі, да каталіцтва. Калі службоўцы Багдана Хмяльніцкага (праваслаўныя) прыйшлі на беларускія землі, тады мясцовы жыхары зараз жа здалі святара Бабулю, які навязваў ім каталіцтва. Недалёка ад касцёла Андрэя “разарвалі” хмяльніцкія службоўцы. Ён памер як пакутнік. Калі праводзілі эксгумацыю, зразумелі, што цела абсалютна не пашкоджанае. І тут пытанняў не было Андрэй Баболя  – святы.

Крыжаўзвіжанскі касцел

Крыжаўзвіжанскі касцёл

Андрэй Баболя, Крыжаўзвіжанскі касцел

Андрэй Баболя, Крыжаўзвіжанскі касцёл

Калі заходзіш у касцёл, чамусьці адчуваеш лёгкасць і бяспеку, бачыш прыемныя твары светароў і старой бабулі, якая прадае календары і свечкі. Янаўскі касцёл выглядае унутры вельмі скромна. Па ўсім перыметры – малюнкі крыжаўзвіжэння. Дзве клапатлівыя бабулі гатавалі трон для вянчання і заклікалі паглядзець на гэты абрад.

Падрыхтоўка да вянчання, Крыжаўзвіжанскі касцел

Падрыхтоўка да вянчання, Крыжаўзвіжанскі касцел

Янаў сустрэў і правеў вяселлем каля дома культуры. Хтосьці з натоўпу выкрыкнуў: “загадвайце жаданне, маладыя ідуць”.

Трэці прыпынак – вёска Бездзеж (Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць). Назва вёскі звязана з хлебам, а дакладней з “дзяжой” – месца, дзе замешвалі тэста.

Музей народнай творчасці "Бездзежскі фартушок"

Музей народнай творчасці “Бездзежскі фартушок”

Бездзеж вядомы сваім этнаграфічным музеем, фальклорнымі калектывамі,  і царква з касцёлам “Насвяцейшай Тройцы”.

Андрэй, экскурсавод музея народнай творчасці “Бездзежскі фартушок”, распавядае на беларускай мове. Як высветлілася потым, ён адзіны з вёскі, хто гаворыць па-беларуску, акрамя настаўніц беларускай мовы ў школе.

Цікавасці музея народнай творчасці “Бездзежскі фартушок”:

  • малады музей (1999 г.);
  • 1200 з нечым экспанатаў;
  • адзіная калекцыя фартухаў на усей тэрыторыі Беларусі;
  • у 2009 годзе музей атрымаў прэмію прэзідэнта за захаванне народнай творчасці;
  • некалькі залаў – сялянскае падвор’е, выгляд сялянскай хаты, зал сялянскага адзення і канешне фартухі;
  • у музеі 264 фартухі, няма падобных, усе розныя.
Прылада, на якой выпрадалі жанчыны ніткі (в.Бездзеж)

Прылада, на якой выпрадалі жанчыны ніткі (в.Бездзеж)

Сялянская зала музея. Прылады працы (в.Бездзеж)

Сялянская зала музея. Прылады працы (в.Бездзеж)

У Андрэя есць памочніца, якая паказвае як выпрадалі ніткі для фартуха ці ручніка ў тыя гады. Кожны наведвальнік можа дапамагчы жанчыне па жаданню. Высветлілася, сучаснай дзяўчыне зусім нялёгка зматаць з шэрсці ніткі. Як кажа Андрэй:

“Нітку, дзеля трапкі, і я выпраду. А нітку, з якой потым можна зрабіць фартух ці ручнік, такой тонкасці, гэта, канешне, складана. Трэба мець вопыт і майстэрства.”

Жанчына выпрадае нітку (в.Бездзеж)

Жанчына выпрадае нітку (в.Бездзеж)

Дзяўчына спрабуе ткаць ручнік (в.Бездзеж)

Дзяўчына спрабуе ткаць ручнік (в.Бездзеж)

Фартухі есць ад самых простых, без вышыўкі, да самых каляровых. Усе залежала ад свята. На вяселле маладая сама вышывала свае адзенне і так, каб адрознівалася ад іншых. Хацелася быць самай прыгажэйшай і лепшай нявестай.

Каляровыя бездзежскія фартухі

Каляровыя бездзежскія фартухі

Таксама есць частка музея пад адкрытым небам, дзе наведвальнікі могуць пазнаёміцца з сялянскімі прыладамі працы, жывёламі і птушкамі. У музея есць жывёльны двор – трусы і качкі.

Сялянскі двор. Частка музея пад адкрытым небам (в.Бездзеж)

Сялянскі двор. Частка музея пад адкрытым небам (в.Бездзеж)

Бездзежская хата

Бездзежская хата

Смачныя дранікі і напой з траваў – невялічкая прыемная дэгустацыя для наведвальнікаў музея. Як кажуць, інтэрактыў.

Дэгустацыя друнікамі і травяным напоем (в.Бездзеж)

Дэгустацыя дранікаў і травяным напоем (в.Бездзеж)

Чацверты і апошні прыпынак – аграгарадок Моталь.

Чаму назва Моталь? Адна версія  – было лета, жыхары сядзелі на беразе Ясельды і разважалі як назваць. У гэты год было шмат матылёў, вырашылі, што знак божы і назвалі Моталь.

Другая версія – аграгарадок стаіць на купе азёраў і было шмат рыбы, якая была асноўным прыбыткам. І назва пайшла ад матыля, на якога ловяць рыбу.

Музей народнай творчасці ў Моталі

Музей народнай творчасці ў Моталі

З гісторыі аграгарадка:

  • першапачатковая назва Борхаў;
  • шматнацыянальнае і шматканфесійнае насельніцтва;
  •  каля 5000 жыхароў, з іх 1000 габрэяў;
  •  Моталь – радзіма першага прэзідэнта Ізраіля – Вейцман Хаім;
  • аграгарадок славіцца сваімі каўбасамі, есць адзін дзяржаўны і 2 прыватных цэха;
Калыска ў мотальскім музеі

Калыска ў мотальскім музеі

 

Бочкі для засолкі агуркоў, мяса, капусты (Моталь)

Бочкі для засолкі агуркоў, мяса, капусты (Моталь)

Мотальскі музей народнай творчасці сустракае з сапраўдным інтэрактывам у выглядзе мотальскага ансамбля. Па жаданню гасцей ансамбль можа спяваць ў кожнай зале ці  можна замовіць сапраўдны канцэрт.

Мотальскі ансамбль. Сваеасаблівы ітэрактыў для гасцей.

Мотальскі ансамбль. Своеасаблівы інтэрактыў для гасцей.

Мясцовая жыхарка Марыя Дым’янаўна Кузюр (86 гадоў) распавяла як жылося ў яе час:

“вельмі шанавалі святы – Каляды, Пасха, Тройца і Яблачны Спас;

на вяселле спачатку ішлі да нявесты, потым – да жаніха;

танцавалі польку, кракавяк і вальс;

на вяселле на стале былі картопля, сушанае мяса, агуркі і капуста;

летам хадзілі босыя, а зімой ужо шылі абутак;

на вяселле ішлі толькі блізкія і старыя, маладых амаль не было;

за год святкуюць 3 Дзядоў: першыя Дзяды – перад Міхайлам, другія – перад Вялікаднём і трэція – перад Тройцай.”

Сама Марыя Дзям’янаўна выйшла замуж каля 15 год. Галоўнай у сям’і была свякроў.

Мотальскія жыхары рады гасцям. Гатовыя падзяліцца сваім словам, шчасцем, радасцю і добрым настроем. Кажуць, што жывем добра, печ тапіць, карову даіць, жыта жаць, ткаць адзенне і бяліць не трэба, усе гатовае зараз.

Ветлівыя жыхары Моталя

Ветлівыя жыхары Моталя

 

Аўтар: Наталля Гарайкіна

Фотаздымкі: Таццяна Гендэль

2 каментарыя

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *