Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Баранавічы: Мікалай Чарнавус дабіваецца выдзялення памяшкання для арганізацыі праз суд

16 кастрычніка ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы адбыўся папярэдні разгляд скаргі грамадскага актывіста Мікалая Чарнавуса на дзеянні начальніка ўпраўлення эканомікі Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта Раісы Уласовіч. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Судовае пасяджэнне вёў суддзя Мікалай Сельмановіч.

Мікалай Чарнавус даводзіў у судзе, што на афіцыйным сайце Баранавіцкага гарвыканкама размешчана інфармацыя аб вольных памяшканнях, таму ён неаднаразова звяртаўся да чыноўнікаў, каб атрымаць памяшканне для грамадскага аб’яднання баранавіцкіх украінцаў “Кабзар”. Але, безвынікова.

У выніку Мікалай Чарнавус прасіў суд абавязаць Баранавіцкі гарвыканкам выдзяліць адно з вольных памяшканняў для арганізацыі.

Паколькі адказнік Раіса Уласовіч у суд не прыйшла, то суддзя Мікалай Сельмановіч перанёс наступнае судовае пасяджэнне на 24 кастрычніка.

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *