Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Еўраклуб

Распачаты новы набор валанцёраў кампаніі «У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!»

Кампанія «У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!» шукае актыўных маладых людзей, якім блізкія мэты кампаніі і якія гатовы працаваць дзеля спрашчэння візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўропай. Набор новых удзельнікаў адкрыты да 31 кастрычніка.

Абраныя валанцёры будуць мець магчымасць далучыцца да актыўнай суполкі аднадумцаў, даведацца больш пра візавую праблему і шляхі яе вырашэння, атрымаць інфармацыю пра Малы памежны рух і звязаныя з ім магчымасці, зрабіць асабісты ўнёсак у справу скасавання візавага бар’еру паміж Беларуссю і Еўропай. Новыя валанцёры набудуць неабходныя ім веды на адмысловых трэнінгах, што адбудуцца ў некалькіх гарадах Беларусі.

Для падачы заяўкі на ўдзел неабходная запоўніць электронную анкету. Адбор новых валанцёраў будзе ладзіцца на падставе іх адказаў у анкеце. Тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – 31 кастрычніка. Выніку адбору будуць абвешчаныя да 15 лістапада.

Арганізатары кампенсуюць выдаткі звязаныя з удзелам у мерапрыемствах праекту.
Больш інфармацыі пра валанцёрскі рух «БЕЗ ВІЗЫ!» і пра дзейнасць кампаніі “БЕЗ ВІЗЫ!”.

Па дадатковых пытаннях звяртаецеся на [email protected]

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *