Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Баранавічы: гарвыканкам забараніў пікет за годную працу і адпаведны заробак

Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет да Міжнароднага дня за годную працу і адпаведны заробак. Гэта стала вядома з ліста за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, які атрымаў актывіст гарадскога прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Рыгор Грык.  Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Дзяржаўны чыноўнік паведамляе, што ўлада не дае згоды на правядзенне пікету 7 кастрычніка 2013 года, бо заяўнік не выканаў патрабаванні пункта 4 рашэння гарвыканкама ад 16 чэрвеня 2009г. “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у г. Баранавічы” (у рэдакцыі рашэння Баранавіцкага гарвыканкама ад 05.10.2009г. № 2497).

 – Заключэнне абавязковых дамоўленасцей асабліва з міліцыяй становіцца ў Баранавічах проста немагчыма. Толькі пасля пісьмовай скаргі на імя старшыні гарвыканкама Віктара Дзічкоўскага, мне ўдалося падпісаць дамову з ГАУС па абслугоўванню пікету 7 кастрычніка. Я шмат часу страціў на бюракратычную цяганіну з міліцыяй, якую штучна ствараў маёр міліцыі Павел Кульгавік. Думаю, што гэта стала галоўнай прычынай, па якой мне чарговы раз забаранілі пікет, – паведаміў Рыгор Грык.

Планавалася, што ў пікеце прыме ўдзел каля 10 чалавек. Усе папярэднія заявы Рыгора Грыка на пікеты, ў якіх ён хацеў выказаць пратэст супраць роста коштаў на тавары, паслугі і замарожванне заробкаў у 2012-2013 гг. Баранавіцкі гарвыканкам таксама не задаволіў.


Крыніца:  spring96.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *