Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Музыка

“Адзін у каноэ” (відэа)

У Львове на Фестывалі кавы я трапіла на вулічны канцэрт гурта “Адзін у каное”. Гэты музычны калектыў я слухаю ўжо каля паў-гады, ён зачапіў мяне сваёй прыгожай мовай, меладычнасцю, прастатой выканання і незвычайнымі тэкстамі.

Зусім нечакана, ужо на самім фэстывалі, я даведалася, што гурт выступае на галоўнай сцэне! Гэта быў прыемны і нечаканы сюрпрыз!

Хачу крыху распавесці пра гурт:

“Адзін у каноэ” утварыўся ў 2010 годзе ў Львове. У калектыў ўваходзіла сем чалавек, і праз некаторы час ён падзяліўся на два незалежных гурта. З першапачатковага складу засталіся толькі Ірына Швайдак і Усцім Пахмурскі, пасля да іх далучылася Алена Давыдзенка. Тады і сфармаваўся сучасны выгляд калектыву.

З часам, група пачала актыўна гастраляваць і з’яўляцца на сцэнах розных фестываляў. Пасля перамогі ў конкурсе «Metro on stage», “Адзін у каноэ” атрымалі магчымасць выступаць у Маскве на Паклоннай гары, што станоўча паўплывала на іх вядомасць.

Назва гурта ўзнікла выпадкова. Ірына, чытаючы ў інтэрнэце матэрыял пра індзейцаў, сустрэла адно з іх імёнаў – Вікенінніш. У перакладзе на ўкраінскую мову яно гучала як “адзін у каноэ”, што ёй вельмі спадабалася, і яна вырашыла выкарыстоўваць яго для назвы гурта.

Самі пра сябе яны распавядаюць так: “Ми – то кілька собі людей, які намагаються грати шось просте і зрозуміле, шоб зайвий раз не подразнювати слухові рецептори слухачів.”

Прапаную вам паслухаць некалькі песен з канцерту!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *