Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Студэнты Полацкага ўніверсітэта замест вучобы аднаўляюць малочныя фермы

Другі тыдзень моладзь працуе на шасці  фермах сельгаспрадпрыемстваў Глыбоцкага раёна. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

У кожным працоўным атрадзе – па 7-8 чалавек. Студэнты прыбіраюць будаўнічае смецце, спрабуюць класці цагляны мур, пішуць “Віцебскія весткі”.

Трэцякурснікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта працуюць на ферме ў вёсцы Абруб-Беразвецкі. На аб’екце таксама занятыя будаўнікі ПУП “Глыбоцкі ПМК”, работнікі Глыбоцкага камбікормавага завода.

Улетку на фермах ў «Азярцы» і «Сяльцы» працавалі навучэнцы Глыбоцкага прафесійнага ліцэя. Дырэктар ліцэя Валянціна Шынкевіч адзначыла, што 75 навучэнцаў зараз дапамагаюць работнікам сельгаспрадпрыемстваў Глыбоцкага, Шаркаўшчынскага раёна прыбіраць бульбу і моркву. І гэта нягледзячы на тое, што навучальны год пачаўся амаль месяц таму.

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *