Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

«Правы Чалавека «на пальцах» – 28 верасня ў Баранавічах

Што такое правы чалавека і чаму яны важныя? Хто дапаможа, калі вашыя правы парушаюцца, і якія дзеянні можна распачаць самастойна? Даведайцеся пра гэта і многае іншае 28 верасня на семінары «Правы чалавека на пальцах» у Баранавічах! Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Дэдлайн падачы заявак 26 верасня.

Пра што семінар?

Першая частка семінара – гэта дзве гадзіны пра гісторыю і ідэі, на якіх грунтуюцца Правы Чалавека. Пасля мы абмяркуем метады абароны правоў чалавека і грамадскіх інтарэсаў.

Заключная частка семінара прысвечана міжнароднай салідарнасці: для чаго яна патрэбная, як дапамагае і каму насамрэч неабходная зараз.

Таксама мы пагутарым аб прынцыповай розніцы паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці і свабодзе, большасці і меншасці, і пра тое, што Правы Чалавека – гэта не пра ўсе на свеце, а пра вельмі канкрэтныя рэчы.

Каго мы чакаем?

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе ахвочыя – незалежна ад узросту, сацыяльнага палажэння, веравызнання і г.д.

Дзе і калі адбудзецца?

Семінар пройдзе ў Баранавічах 28 верасня (субота) арыентыровачна з 11.00 да 17.00. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам. Вядучыя праграмы – маладыя беларускія праваабаронцы.

Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Дэдлайн падачы заявак 26 верасня ўключна. Сустрэча Вконтакте.

Увага! Запаўняючы анкету, вы пагаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары.

Звярніце ўвагу, што мы не маем магчымасці кампенсаваць праезд.

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне навучання правам чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Даведка

«Правы Чалавека «на пальцах» – сталая навучальная праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і вядучымі.

Праграма з’яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Семінары арганізуюцца пры падтрымцы Беларускага Хельсінкскага Камітэта, прафсаюзнай групы «Студэнцкая Рада», Праваабарончага цэнтру «Вясна», асветніцкай установы «Цэнтр прававой трансфармацыі», МіжнароднагаМоладзевага праваабарончага руху і Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Па ўсіх пытаннях пішыце на [email protected].

Далучайцеся да нас: ВконтактеFacebookTwitterInstagram.

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *