Вы чулі нешта пра Дзедзіч, але не ведаеце, што гэта? — Не ўяўляеце, чым займаюцца сябры Дзедзіча? — Не ведаеце, што карыснага можна знайсці ў Дзедзічы менавіта для сябе? Тады наступная інфармацыя для вас!
Шмат хто з берасцейскай моладзі чуў пра Дзедзіч, і нават трымаў у руках такі самы білютэнь, які зараз трымаеце вы, але пытанняў пра дзейнасць гэтай моладзевай арганізацыі заўсёды вельмі шмат.

І вось, нарэшце дзедзічы вырашылі распавесці пра сябе і запрасіць усіх ахвотных і зацікаўленых у госці на гарбату і расповед у малюнках (фотаздымках) пра ўсё, што было і яшчэ будзе зроблена.

Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» існуе ўжо 14 год, але дзень адчыненных дзвярэй ладзіцца ўпершыню — і гэты дзень дакладна не павінен прайсці міма вас, актыўных, неабыякавых беларусаў новага пакалення!
Прыходзьце у чацвер, 26 верасня, на офіс Дзедзіча, і мы адкажам на ўсе вашы пытанні — сціплыя і не.
Сустрэча адбудзецца ў чацвер, 26 верасня,
у 19-00 на офісе «Дзедзіча» па адрасе:
вул. Кірава, д. 60.

У межах дня адчыненых дзвярэй адбудзецца:
— фотавыстава (архіў фотаздымкаў за ўсе 14 гадоў працы),
— прэзентацыя дзейнасці па тэматычных блоках (беларуская культура, грамадская дзейнайсць, Еўрапейскі клуб і кампанія «За Вела-Брэст»),
— адказы на пытанні,
— запіс у сябры і валанцёры «Дзедзіча» па накірунках дзейнасці.
— падарункі і прызы за лепшыя пытанні!!!

Сябры «Дзедзіча» распавядуць пра тое, чым займаецца арганізацыя ў апошнія гады і, канешне, пра планы на будучыню — пра тое, дзе менавіта вы можаце прыняць удзел (ці нават арганізаваць): культурныя імпрэзы, сацыяльныя, грамадскія, экалагічныя акцыі, міжнародныя моладзевыя абмены і нават журналістыка.
Словам, цікавай працы хопіць усім!

[supsystic-social-sharing id="1"]