Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Баранавічы: забаронены пікет супраць збяднення сем’яў, якія гадуюць дзяцей

Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет супраць збяднення сем’яў, якія гадуюць дзяцей.Паводле Правабарончага цэнтра “Вясна”.

Гэта стала вядома з ліста за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, які атрымаў актывіст гарадскога прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Рыгор Грык. Дзяржаўны чыноўнік паведамляе, што ўлада не дае згоды на правядзенне пікету, бо ў адпаведнасці з рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама ад 16 чэрвеня 2009 г. № 1497 “арганізатары масавага мерапрыемства незалежна ад колькасці прапанаваных удзельнікаў абавязаны заключыць дамовы”.

– Мы гэта добра ведаем. Але заключыць дамовы з ЖКГ, паліклінікай і міліцыяй становіцца проста немагчыма. Таму ў сваёй заяве я паведаміў, што актывісты РЭПа самастойна забяспечаць грамадскі парадак падчас пікету, а потым прыбяруць тэрыторыю ад смецця і абавязкова аплацяць выдаткі па медычнаму абслугоўванню ўдзельнікаў пікета ў 10-ці дзённы тэрмін пасля правядзення масавага мерапрыемства. Але ў нас забараняюць правядзенне пікетаў ці мітынгаў як з дамовамі, так і без іх, – паведаміў Рыгор Грык.

Грамадскі актывіст дадаў, што сёння матэрыяльнае становішча сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, увесь час пагаршаецца, а заробкі не павялічваюцца. Цэны на тавары і паслугі сістэматычна растуць.

Таму Рыгор Грык мае намер падаваць новую заяву на пікет, каб нагадаць уладам, што трэба часцей звярнуць увагу на людзей.

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *