Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

За кулісамі Дажынак: дзе дарогі?

-Параскрадалі, бандыты! – так ёмка характэрызуе вынікі будаўнічай працы перад Дажынкамі ў Ляхавічах мясцовы жыхар Юрась. Хто вінават што будаўнікі ці не паспелі, ці проста забылі зрабіць тое, на што выдзелены мільярды рублеў з бюджета?

У цэнтры Ляхавіч падчас Дажынак можна было пабачыць шмат прадстаўнікоў найбуйнейшых прадпрыемстваў Берасцейскай вобласці, якія вялі гандаль і пыталіся завабіць да сабе як мага больш наведвальнікаў. Былі і скульптуры з мяса ад мясакамбіната, і падкапчоныя свінні, якія быццам ядуць з карыта каўбасу, народныя спевы ад палаткі лікераводачнага заводу і традыцыйны для такіх месцаў шашлык і алкаголь у пластыкавых стаканчыках. Было і шмат машын з блатнымі нумарамі ці то бісзнэсоўцаў, ці то высокіх чыноўнікаў. Але, на жаль, паважаныя спадары вялікія начальнікі мелі магчымасць хадзіць толькі па той вуліцы, дзе адбывалася галоўнае дзеянне. Бліжэй да куліс сітуацыя рэзка мянялася. Спевы яшчэ вельмі добра чуваць – а дарогі пад нагамі ўжо няма.

– Няма ані дзіцячай плашчадкі, ані нават асфальту, выходзішь з дому – пад нагамі пясок, пасля дажджу – бруд.

Затое шмат мілыцыі і панурых людзей з характэрным навушнікам у вухе.
Будоўля пачакае, галоўнае бяспека і стабільнасць.

Раман К.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *