Ў сеціве з’явіўся першы фільм з цыклу «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання». Праваабаронцы і грамадскія дзеячы заклікаюць дзяржаву адмовіцца ад найвышэйшай меры пакарання.

Праваабаронцы і грамадскія дзеячы, абвінавачваемыя і іх сваякі звяртаюць увагу на недасканаласць судовай сістэмы, наяўнасць катаванняў у беларускіх турмах, адсутнасць прэвентыўнага эфекту смяротнага пакарання.

Рэжысёр фільма — Сяргей Ісакоў.

Першы фільм прысвечаны тэме незваротнасці смяротнага пакарання — магчымасць судовай памылкі. Можна паводле рашэння суда забіць невінаватага чалавека, але ўваскрасіць яго немагчыма. У фільме разглядаюцца прыклады рэальных справаў, за якія пакаралі або спрабавалі пакараць смерцю невінаватых людзей.

У другім фільме глядач даведаецца пра тое, што ў людзей, якія здзясняюць смяротнае пакаранне, дэфармуецца псіхіка – пазбаўляць чалавека жыцця вялікі стрэс. Дзяржава плоціць катам грошы за забойствы.

Трэці фільм прысвечаны маральнаму аспекту — чалавек не мае права забіраць жыццё іншага чалавека, забойства не ёсць правасуддзе.

Апроч таго, смяротнае пакаранне не папярэджвае новыя злачынствы.  Неэфектыўнасць смяротнга пакарання – яго наяўнасць не змяншае колькасць цяжкіх злачынстваў. І наадварот – у краінах, дзе адмененае смяротнае пакаранне, менш залачынстваў. І гэча чацвёрты аргумент за адмову ад найвышэшай меры пакарання.

У краінах з дыктатарскім рэжымам смяротнае пакаранне можа выкарыстоўвацца для расправы з палітычнымі апанентамі, а таксама для знішчэння сведкаў злачынства ўладаў. Гэтай тэме прысвечаны пяты фільм з цыклу.

Смяротнае пакаранне – гэта яшчэ і катаванне для сваякоў пакаранага – у Беларусі цела расстралянага не выдаецца для пахавання сваякам, месца пахавання застаецца таямніцай, у пасведчанні аб смерці расстралянага ў графе “прычына смерці” ставіцца прочарк. Пра гэта — у апошнім фільме цыклу.

Крыніца: spring96.org

[supsystic-social-sharing id="1"]