26 ліпеня на летнік ў Залессі завітае вядомы беларускі музыка Піт Паўлаў, адзін са стваральнікаў легендарнага беларускага гурта N.R.M.

Дзедзіч запрашае на канцэрт не толькі ўдзельнікаў летніка, але і ўсіх берасцейцаў!

Творчы шлях знакамітага гітарыста адзначаны мноствам яскравых падзей — удзельнік і (ў большасці выпадкаў) стваральнік знакавых беларускіх рок-бандаў (N.R.M., Мроя, Pete-Paff, GARADzKIJA, KRIWI) — Піт Паўлаў з’яўляецца сапраўды важнай асобай ў беларускай музыцы.

Больш падрабязна пра летнік «Залессе-2013!» глядзіце тут.

Культурную праграму летніка можна знайсці тут.

[supsystic-social-sharing id="1"]