22 верасня на тэрыторыі Берасцейскага і Камянецкага раёнаў грамадскае аб’яднанне спартыўны вяло-мота-турыстычны клуб «Планета Спадарожжаў» праводзіць веламарафон з элементамі арыентавання пад назвай «Берасцейская сотня сланоў»

Дадзены веламарафон праводзіцца з мэтай прапаганды веларуху і здаровага ладу жыцця ў Берасці, Берасцейскай вобласці і ўсёй Беларусі, а таксама дзеля развіцця міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы велатурызму.

Дыстанцыя веламарафона будзе лінейная, перасечаная, пракладзена па дарогах з грунтавым і асфальтавым пакрыццём. Старт і фініш будзе адбывацца ў гарадской зоне.

ПРАГРАМА

8.00 -8.30 — рэгістрацыя, выдача нумароў;

8.30 — адкрыццё спаборніцтваў;

9.00 — старт веламарафону;

19.00 — закрыццё дыстанцыі;

19.00 — 19.30 — падвядзенне вынікаў;

19.30 — узнагароджанне пераможцаў

З падрабязнасцямі веламарафону можна пазнаёміцца на сайце КСА Бярэсце і на сайце Камянецкага раёна.

[supsystic-social-sharing id="1"]