Усім 40 дэпутатам Берасцейскага гарадскога Савету накіраваны зварот, у якім выказваецца просьба распавесці, якім чынам народныя абраннікі ажыццяўляюць прыём грамадзян, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек

Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек

Як паведаміў адзін з ініцыятараў звароту Уладзімір Вуек, такім чынам актывісты хочуць дапамагчы выбаршчыкам трапіць да дэпутатаў, каб вырашыць праблемы, што ўзнікаюць на тэрыторыі канкрэтнай выбарчай акругі. У сваім звароце прадстаўнікі грамадскасці нагадваюць пра артыкул 18 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў”, згодна з якім дэпутаты абавязаны весці прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў і юрыдычных асоб.

Паводле словаў Уладзіміра Вуека, з дапамогай такога звароту брэсцкія актывісты спрабуюць таксама даведацца ад дэпутатаў, з якімі тэмамі да іх часцей за ўсё звяртаюцца выбаршчыкі, якія праблемы застаюцца нявырашанымі і што трэба рабіць, каб на тое ці іншае пытанне можна было знайсці адказ, які б задаволіў інтарэсы грамадзян.

Крыніца spring96.org

 

[supsystic-social-sharing id="1"]