Пабачыў свет травеньскі нумар бюлетэня “Дзедзіч”. Папяровую версію можна атрымаць у нашых распаўсюджвальнікаў на большасці факультэтаў берасцейскіх універсітэтаў, або у офісе “Дзедзіча”. А сёння мы прэзентуем электронную версію бюлетэня.

Чытаць бюлетэнь можна непасрэдна на сайце. Дастаткова націснуць мышкай на выяве першай старонкі і бюлетэнь адкрыецца на ўсё акно. А калі пасля гэтага яшчэ раз націснуць мышкай, то выява павялічыцца яшчэ больш і можна будзе чытаць артыкулы проста з экрана вашага манітора.

Карыстаючыся нагодай паведамляем, што мы шукаем журналістаў для працы ў рэдакцыі “Дзедзіча”. Калі вы адчуваеце ў сабе журналісцкі патэнцыял, звяртайцеся па нашых кантактах. Дапаможам, навучым, адправім на бясплатныя стажыроўкі і зробім з вас сапраўдных акул клавіятуры.

Калі ласка, сустракайце! “Дзедзіч” №83, травень 2013г.

У нумары:

Бел-чырвона-белы першамай. Дэманстрацыя пад нацыянальнымі сцягамі па галоўных вуліцах Берасця.

ХТО ТАКІ ДЗЕДЗІЧ? І што ён робіць?

ШУКАЕМ ПРАЦУ. Першыя крокі.

Akute у Берасці.

ШЭСЦЬ ПРЫЧЫН набыць сабе ровар.

БЕЛАРУСКІЯ ПРОЗВІШЧЫ. Што яны азначаюць?

Беларускамоўная крыжаванка.

[supsystic-social-sharing id="1"]