АРР «Дзедзіч» запрашае аматараў сучаснай беларускай культуры і неабыякавых да лёсу краіны маладзёнаў на супольны прагляд фільма , які выклікаў супярэчлівыя водгукі.

Фільм сапраўды выдаўся неадназначны, каментары на ютубе падзяліліся папалам на за і супраць, а ў сеціве з’явіліся артыкулы-разважанні аб тым, што ў гэтым фільме праўда, а што хлусня. Больш падрабязна пра водгукі пачытаць можна тут і тут.

Прагляд адбудзецца на офісе Дзедзіча ў пятніцу, 17 траўня, ў 19-00.
Адрас: вул. Кірава, д. 60, кв.1.

Анатацыя фільма з сайта kinopoisk.ru.
У фільме распавядаецца гісторыя 23-гадовага беларускага рокера Мірона Захаркі. На адным з канцэртаў яго група выконвае кампазіцыю з палітычным падтэкстам, пасля чаго калектыў трапляе ў спіс забароненых музыкаў, а самога Мірона, нягледзячы на медыцынскія супрацьпаказанні, прызываюць у войска. Узброеныя сілы сустракаюць яго жорсткай дзедаўшчынай, дыскрымінацыяй і гвалтам, гісторыі пра якія герой ананімна публікуе ў сваім інтэрнэт-блогу. Таемнае закуліссі войскаў, прыадчыненае прызваным на службу «гнаным» рок-музыкам, дапякае камандаванню часткі і прадстаўнікам дзяржаўнай улады, аўтар блога аказваецца ў цэнтры супрацьстаяння з дзеючым палітычным рэжымам.

[supsystic-social-sharing id="1"]