Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, абраных ад Брэсцкага рэгіёна, адказалі на запыт грамадзян, якія цікавіліся, чаму дагэтуль не рэалізавана пагадненне паміж Беларуссю і Польшчай наконт малога памежнага руху.Як паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Падставай для звароту прадстаўнікоў грамадскасці было тое, што падчас выступу Аляксандра Лукашэнкі ў беларускім парламенце, ніхто з брэсцкіх дэпутатаў не скарыстаўся магчымасцю запытацца ў кіраўніка дзяржавы па тэме, якая хвалюе шмат каго з выбаршчыкаў (раней пад адпаведным запытам да народных абраннікаў падпісаліся больш за тысячу чалавек).

З чатырох дэпутатаў, якім быў дасланы запыт, ужо адрэагавалі — Ларыса Багдановіч і Ўладзімір Базанаў. Да таго ж Базанаў прыклаў да свайго ліста таксама адказ віцэ-прэм’ера Пятра Пракаповіча. Але канкрэтыкі ў гэтых адказах было няшмат: прамаруджванне ў справе малога памежнага руху дэпутаты і прадстаўнік урада тлумачаць арганізацыйнымі, тэхнічнымі і фінансавымі прычынамі, што не дазваляюць беларускім уладам увесці такі рух адразу з Польшчай, Літвой і Латвіяй.

Крыніца: http://spring96.org

[supsystic-social-sharing id="1"]