4 траўня адзін з самых вядомых берасцейскіх гуртоў адыграў гучны канцэрт у клубе Сфера.

За вокнамі быў белы дзень, а у клубе панавала свая атмасфера. Хаця народу было не вельмі шмат, нікога — ні публіку, ні музыкаў — гэта не засмучала.

Музыкі выклаліся па поўнай. Песня адна за адной, гучалі у зале а гледачы шалёна скакалі пад сцэнаю ды падпявалі. Час ад часу на сцэне з’яўляліся постаці, што кідаліся ў залу і потым перадаваліся на руках. Шмат хто падаў, нават праз галаву, але іх падымалі, хлопалі па плячах і зноў прыймаліся скакаць.

Канцэрт склалі старыя добрыя і вядомыя песні, такія як “Она не знала”, “Прыгай в коляску”, “Доля”, “Чёрный дракон”  ды іншыя, а таксама песні з новага альбому “Сквозь Говно”. Музыкі прадставілі і новую песню пад назвай “Предсмертный хит”.

Некаторыя фанаты нават добра падрыхтаваліся – час ад часу уздымалі над галовамі расцяжку “Гершоны”.

У сярэдзіне канцэрта, на сцену падняўся мастак Анатолій Мелеховец, які прэзентаваў Юрыю Стыльскаму партрэт напісаны маслам.

Музыкі адыгралі доўгі, двухгадзінны канцэрт. Але ён скончыўся: уключылі крыху больш святла – фанаты выціскалі майкі, Стыльскі рабіў медыятары з пластыкавых карткаў гледачоў, а на выхадзе публіка гучна дзялілася ўражаннямі ад канцэрту.

[supsystic-social-sharing id="1"]