Мясцовыя актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі перадалі ў гарвыканкам 12 заявак, каб правесці 7 мая на розных пляцоўках Брэста пікетаванне.Як паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Мясцовыя актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі перадалі ў гарвыканкам 12 заявак, каб правесці 7 мая на розных пляцоўках Брэста пікетаванне і ўзгадаць пра лёс былога міністра ўнутраных спраў і палітыка Юрыя Захаранкі, які знік пры загадкавых абставінах 7 мая 1999 года. Адначасова на пікетах планавался прыцягнуць увагу грамадскасці да знікнення іншых вядомых асобаў у Беларусі — Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага, пра знаходжанне якіх таксама няма звестак, а следчыя органы не даюць ніякай змястоўнай інфармацыі на гэты конт.

У сваім адказе пра забарону пікетаў чыноўнікі Брэсцкага гарвыканкаму спасылаюцца на тое, што падобныя акцыі можна ладзіць толькі ў вызначаных месцах (стадыён “Лакаматыў” і пляцоўка ў Парку воінаў-інтэрнацыяналістаў). Але таксама не дадзены дазвол на правядзенне пікету і ў гэтым парку, бо арганізатары павінны былі заключыць дамовы з аддзелам унутраных спраў (аб ахове грамадскага парадку), установай аховы здароўя (аб медыцынскім абслугоўванні) і камунальнымі службамі (аб забеспячэнні уборкі тэрыторыі пасля мерапрыемства). Без гэтых дамоваў, па версіі гарвыканкаму, ладзіць пікеты нельга.

Крыніца: spring96.org

 

[supsystic-social-sharing id="1"]