Пабачыў свет красавіцкі нумар бюлетэня “Дзедзіч”. Папяровую версію можна атрымаць у нашых распаўсюджвальнікаў на большасці факультэтаў берасцейскіх універсітэтаў, або у офісе “Дзедзіча”. А сёння мы прэзентуем электронную версію бюлетэня.

Чытаць бюлетэнь можна непасрэдна на сайце. Дастаткова націснуць мышкай на выяве першай старонкі і бюлетэнь адкрыецца на ўсё акно. А калі пасля гэтага яшчэ раз націснуць мышкай, то выява павялічыцца яшчэ больш і можна будзе чытаць артыкулы проста з экрана вашага манітора.

Карыстаючыся нагодай паведамляем, што мы шукаем журналістаў для працы ў рэдакцыі “Дзедзіча”. Калі вы адчуваеце ў сабе журналісцкі патэнцыял, звяртайцеся па нашых кантактах. Дапаможам, навучым, адправім на бясплатныя стажыроўкі і зробім з вас сапраўдных акул клавіятуры.

Калі ласка, сустракайце! “Дзедзіч” №82, красавік 2013г.

У нумары:

  • РАЗМЕРКАВАННЕ. Што трэба ведаць студэнту?
  • НОВЫ ВЕЛАСЕЗОН адкрылі байкеры і раварысты.
  • Юрый Стыльскі («Дай Дарогу»): Хочацца больш паветра.
  • АВАРЫЯ НА ЧАЭС 26 красавіка 1986 года.
  • Сюжэты для трылераў з беларускай гісторыі.
  • Беларускамоўная крыжаванка.

[supsystic-social-sharing id="1"]