Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) атрымала дазвол гарвыканкама на правядзенне 1 мая ў Берасці дэманстрацыі за сацыяльна-эканамічныя правы. Дэманстрацыя пройдзе па праспекце Машэрава ад скрыжавання з бул. Касманаўтаў і далей па вул. Леніна да гарадскога Парка імя 1 мая.

Дэманстрацыя 7 лістапада 1990г. Берасце.

Дэманстрацыя 7 лістапада 1990г. Берасце.

Берасцейская абласная арганізацыя Партыі БНФ падтрымлівае правядзенне дэманстрацыі з мэтай аб’яднання высілкаў грамадзян у барацьбе за свае сацыяльна-эканамічныя правы. Партыя БНФ заклікае сваіх прыхільнікаў узяць актыўны ўдзел у выказванні пратэсту супраць нізкага ўзроўню жыцця насельніцтва, супраць пастаяннага росту цэн.

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах» дазваляе пры правядзенні дэманстрацыі выкарыстоўваць плакаты, транспаранты і іншыя сродкі для публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных настрояў. Таму Партыя БНФ заклікае ўсіх неабыякавых людзей далучацца да дэманстрацыі са сваімі плакатамі, якія адпавядаюць заяўленай арганізатарамі мэце.

Старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі станоўча ацаніў рашэнне Берасцейскага гарвыканкама дазволіць дэманстрацыю на цэнтральных вуліцах горада:

—  Першамайская дэманстрацыя — першае масавае мерапрыемства за апошнія шмат гадоў, афіцыйна дазволенае мясцовымі ўладамі. У Берасці, як і ва ўсёй краіне, даўно адсутнічае магчымасць выказвання альтэрнатыўнай думкі. Людзі, якія маюць адрозны ад улады погляд на шляхі развіцця краіны, пазбаўлены магчымасці публічна выказваць свае аргументы, сваё бачанне будучыні. Іх не дапускаюць на тэлебачанне, ім забараняюць праводзіць масавыя мерапрыемствы, публічныя выступы. Таму мы пазітыўна ацэньваем  станоўчае рашэнне гарвыканкама па правядзенні першамайскай дэманстрацыі і разглядаем яго як першы крок да выбудовы здаровай, плюралістычнай сістэмы абмеркавання важнейшых сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных праблем горада і краіны, дзе будзе пачуты голас кожнага жыхара Берасця.

Дэманстрацыя 7 лістапада 1990г. Берасце.

Дэманстрацыя 7 лістапада 1990г. Берасце.

Час і маршрут дэманстрацыі:

Збор удзельнікаў дэманстрацыі прызначаны на скрыжаванні пр-та Машэрава і бул. Касманаўтаў (каля крамы «Электрасіла») з 10:30 да 11-00.

З 11:00 да 12:00 Шэсце да плошчы Леніна.

З 12:00 да 14:00 гулянні ў Парку ім. 1 мая.

Прыходзьце, выкажыце сваю салідарнасць!

Далучайцеся да дэманстрацыі пад БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫМ сцягам!

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

Адказаць на dzedzich Адмяніць адказ