Распачаўся конкурс фотаздымкаў у межах “Еўрапейскага міжкультурнага фэсту-2013”, які ўпершыню ладзіцца ў Беларусі.

Фестываль пройдзе ў траўні ў Мінску і некаторых абласных гарадах Беларусі.

Арганізатары мерапрыемства прапануюць магчымасць больш даведацца пра гісторыю і культуру краін-удзельніц Еўрапейскага Саюзу, а таксама іншых краін, якія разам з Беларуссю ўваходзяць у ініцыятыву “Усходняе партнёрства” – Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы, Украіны.

Тэма конкурса фотаздымкаў “Еўропа па суседстве” мае на мэце абудзіць інтарэс да Еўропы і Беларусі, паказаць, наколькі еўрапейскія каштоўнасці прымаюцца ў Беларусі, а таксама зразумець, што такое “Еўрапейскае суседства” для сучаснага беларуса.

Удзельнікам конкурса неабходна знайсці сюжэт па тэме “Еўропа па суседстве” і зрабіць адзін альбо некалькі здымкаў альбо інсцэнаваць выяву адпаведна тэме конкурса.

Работы неабходна да 20 траўня накіраваць на эл.адрас [email protected] .

Удзельнікамі конкурса могуць быць грамадзяне Беларусі, якія жывуць у краіне (як прафесійныя фатографы, так і аматары).
Фармат фотаздымка .jpg, разрашэнне 300dpi, фармат (1024 x 768), памер фотаздымка ад 1 МВ да 3 МВ.

Ад кожнага ўдзельніка прымаецца не больш за 3 фотаздымкі.

Разам са здымкам адпраўце сваё поўнае імя і прозвішча, паштовы адрас, адрас электроннай пошты, а таксама нумар тэлефона.

Пераможцаў конкурса чакае двухдзённая паездка ў Брусэль. Прызёры атрымаюць памятныя падарункі.

Работы фіналістаў будуць дэманстравацца на сайтах партнёраў фестываля.

Партнёры фэсту: “Офіс за дэмакратычную Беларусь”, Асветніцкая ўстанова “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый”, ГА “Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіяльта”, Ліберальны клуб, ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, “Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Стратэгічная думка”, Беларускі інстытут стратэгічных даследванняў, партал “Новая Еўропа”, інфармацыйны партнёр: tut.by.

Крыніца: 3sektar.by

[supsystic-social-sharing id="1"]