Знакаміты беларускі бард, акцёр, паэт і шоўмэн з Гародні Віктар Шалкевіч – госць грэка-каталіцкай парафіі ў Берасці.

Мы рады запрасіць на гэтую творчую сустрэчу ўсіх, каму цікавы гэты неардынарны творца і проста вясёлы чалавек!

Віктар Шалкевіч запісаў сем альбомаў: «Правiнцыя», «Смутны беларускі блюз», «Балады i рамансы», «Добрай ранiцы», «За сто крокаў ад Вострае Брамы», «Гарадзенец прызямлiўся ў Менску», «Enigmatyczne kino Lwow» (па-бел.: «Таямнічы кінатэатр Львоў» — польскамоўная кружэлка). Лаўрэат краёвых і міжнародных конкурсаў аўтарскай песні. Зняўся ў пяці фільмах.

З канцэртамі ён выступае не толькі ў Беларусі, але і ў Польшчы, Украіне, Расеі, Літве, Францыі, Нямеччыне, Чэхіі. Тэксты яго песень перакладзены на ангельскую, нямецкую, польскую, чэшскую і ўкраінскую мовы.

КАЛІ :

Нядзеля, 21 красавіка, 2013 г.

А 13.00 гадз. — сьв. Літургія ў візантыйскім абрадзе, на якой будзе маліцца і наш госць.

А 16.00 гадз. — канцэрт і творчая сустрэча з Віктарам Шалкевічам, на якой будуць прэзентаваныя дзве ягоныя кнігі «Правінцыя» (+СД) і «“Мястэчка Г. і ваколіцы”.

ДЗЕ:

Душпастырскі цэнтр грэка-каталіцкай парафіі сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя
(вул. Дворнікава, 63: аўт. № 9, 20, 37, 50).

[supsystic-social-sharing id="1"]