Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Ровары

Брэсцкія раварысты і байкеры разам адзначылі адкрыццё сезону (фота)

Паводле звестак ДАІ, у арганізаванай калоне рухаліся каля 200 матацыклаў і больш за 300 ровараў. Традыцыйна да брэсцкіх байкераў далучыліся клубы з Польшчы і Украіны.

Адкрыццё сезону супала і з сёлетнім пачаткам дзейнасці грамадскай кампаніі «За Вела-Брэст!». Яе каардынатар Уладзімір Красько ў каментары Еўрарадыё паведаміў, што адна з асноўных задачаў — вырашэнне пытання аб перасячэннібеларуска-польскаймяжы на ровары:

«Досвед мінулага году паказаў, што гэтае перасоўванне магчымае і ўся інфраструктура для бяспечнага руху на ровары існуе. А зараз проста патрэбна добрая воля тых чыноўнікаў, якія адказваюць за памежны пераход. Дазвол на пераезд роварам у Тэрэспаль збольшага залежыць ад польскага боку».

Нагадаем, роварны эксперымент на беларуска-польскаймяжы скончыўся частковым поспехам актывістаў «За Вела-Брэст!». У кастрычніку мінулага года яны трапілі на двух колах праз «Варшаўскі мост» у Тэрэспаль.

Цяжкасцяў з беларускім бокам не ўзнікла, аднак польскія памежнікі паведамілі, што дазвол на пераезд аднаразовы, бо пункт пропуску нібыта не абсталяваны для роварнага руху.

Крыніца: euroradio.fm

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *