Чарговая сустрэча Клуба творчых берастейцаў была прымеркавана да 1 красавіка — Міжнароднага дню смеху!

На вечары удзельнікаў чакалі прыемныя сюрпрызы і яркія паветраныя падарункі. У прыватнасці, наш новы сябар — Аня Гатчаніна, якая прадстаўляе сваю прыватную справу — «Афармленне і ўпрыгожванне паветранымі шарамі» ласкава адарыла ўсіх тых, хто правільна адказаў на шэраг пытанняў датычаных Клуба творчых берестейцев. І ўсіх тых, хто за вечар хаця бы раз выйшаў на сцэну.

За правільныя адказы ўдзельнікі атрымалі ў падарунак «Татошку», за самы смешны адказ «Гламурнуы капялюш», ну а верны адказ на самае складанае пытанне ў якасці супер прыза — «Паветраны бяспечны від транспарту».

У нас у гастях была жанчына з далёкага горада Мурманска, якая сачыніла літаральна на хаду верш пра наш Клуб. А яшчэ хлопцы і дзяўчаты з клубу гістарычнага танцу «Сярэднявечная паляна» ладзілі майстар-клас старадаўніх танцаў. Самым смешным за вечар было незвычайнае выступленне ў ролі Сярдзючкі хлопца Дзмітрыя, які танчыў і паказваў акрабатычныя нумары!

Вечар завяршыўся традыцыйнай гарбатай з тортам і смешнымі застольнымі гульнямі і загадкамі!

Больш фатаздымкаў можно паглядзець тут












[supsystic-social-sharing id="1"]