26 красавіка адзін з найлепшых беларускіх музычных бэндаў прыедзе ў Берасце з новай праграмай «Як на далоні». Канцэрт абяцае быць проста шыкоўным.

Гурт AKUTE — слушнае адкрыццё на беларускай рок-сцэне. У склад гурта ўваходзяць вакаліст і гітарыст Станіслаў Мытнік, бас-гітарыст Раман Жыгараў i бубнач Павел «Фiл» Фiлатаў. Стыль гурта самі музыкі вызначаюць як «дыска-дэкаданс». Мова тэкстаў – беларуская.


Akute — Шчасце

AKUTE — Krou by vada

Больш музыкі і фотак можна знайсці тут і тут.

Канцэрт адбудзецца пры падтрымцы ўкраінскага гурта Фіалет.

 

Больш інфы пра файны суседскі гурт тут.

Імпрэза адбудзецца ў джаз-рок клубе «1 мая» (Савецкая, 29). Пачатак а 19 гадзіне. Кошт: першыя 50 па 40 тыс.,астатнія па 50 тыс.

Сустрэча ў «Укантакце».

[supsystic-social-sharing id="1"]