Актывісты кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання»  стварылі  анімацыйны фільм “Чарга”. Паводле Праваабарончага цэнтра «Вясна».

Фільм закранае глыбока філасофскія тэмы: чалавечае жыццё  і раўнадушша грамадства ў дачыненні да тэмы смяротнага пакарання.

Сутнасць гэтага фільма тлумачыць каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”  ў Беларусі Андрэй Палуда:

“У сваім новым мультфільме “ Чарга ” актывісты кампаніі хацелі раскрыць такі аспект, як абыякавасць да пытання смяротнага пакарання з боку беларускага грамадства. Часцяком людзі нават не задумаваюцца над тым, што пытанне смяротнай кары датычыцца кожнага з нас, паколькі прысуды выконваюцца ад імя Рэспублікі Беларусь.

Сапраўды, кожны грамадзянін стаіць у сваёй чарзе, ідуць дні, гады, а людзі стаяць ў чарзе каб скончыць школу, атрымаць дыплом, знайсці выгодную працу… Астатнія праблемы чапляюць людзей вельмі рэдка.

У  межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання»  мы заклікаем да таго, каб людзі не былі абыякавымі ў жыцці, асабліва у сітуацыі наяўнасці смяротнага пакарання ў краіне пад назваю Беларусь. Бо пакуль існуюць суды – існуюць і судовыя памылкі, а у нашай краіне такой памылкай можа стаць жыццё нявіннага.

Таму мы за НЕсмяротнае пакаранне…  Не будзь абыякавым, далучайся і ТЫ !

Крыніца: spring96.org

[supsystic-social-sharing id="1"]