Пабачыў свет сакавіцкі нумар бюлетэня “Дзедзіч”. Папяровую версію можна атрымаць у нашых распаўсюджвальнікаў на большасці факультэтаў БрДУ, або у офісе “Дзедзіча”. А сёння мы прэзентуем электронную версію бюлетэня. 

Чытаць бюлетэнь можна непасрэдна на сайце. Дастаткова націснуць мышкай на выяве першай старонкі і бюлетэнь адкрыецца на ўсё акно. А калі пасля гэтага яшчэ раз націснуць мышкай, то выява павялічыцца яшчэ больш і можна будзе чытаць артыкулы проста з экрана вашага манітора.

Калі ласка, сустракайце! “Дзедзіч” №81, сакавік 2013г.

У нумары:

  • Куды з’язджаюць беларусы.
  • Ці існуе самакіраванне ў беларускіх ВНУ.
  • Славутасці Берасцейшчыны. Куды паехаць і што там рабіць.
  • Парады ад Паула Каэльа, якія дапамогуць зрабіць ваша падарожжа незвычайным і запамінальным.
  • Беларускамоўная тэрміналогія.
  • Беларускамоўная крыжаванка ад kazki.by.

Карыстаючыся нагодай паведамляем, што мы шукаем журналістаў для працы ў рэдакцыі “Дзедзіча”. Калі вы адчуваеце ў сабе журналісцкі патэнцыял, звяртайцеся па нашых кантактах. Дапаможам, навучым, адправім на бясплатныя стажыроўкі і зробім з вас сапраўдных акул клавіятуры.

[supsystic-social-sharing id="1"]