Дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода ў Празе Аляксандр Лукашук павіншаваў вучняў адзінага ў Брэсце беларускамоўнага 2 “Б”  класа пачатковай школы № 34 з гадавінай Беларускай Народнай Рэспублікі. Паводле Праваабарончага цэнтра «Вясна».

Дзеці атрымалі ў падарунак торбачкі са сшыткамі ў наступны 3 клас, мастацкія кнігі, цукеркі і паштоўкі-віншаванні з Прагі, дзе Францыск Скарына выдаў першую кнігу на беларускай мове.

Па словах  бацькі аднаго з вучняў, Уладзіміра Вялічкіна, і дзеці, і бацькі выказалі ўдзячнасць Аляксандру Лукашуку і таксама павіншавалі яго з Днём Волі.

Аляксандр Лукашук ужо другі раз за гэты год шле падарункі сваім маленькім землякам, адданым беларусам. Першы раз ён павіншаваў іх з Калядамі.

Крыніца: spring96.org

[supsystic-social-sharing id="1"]