Моладзь

Клуб ТБ дзецям! (фота)

Сямнаццатая сустрэча Клуба творчых Берастейцаў была прысвечана кветкам жыцця – дзецям 🙂

Першая палова нашага мерапрыемства была прысвечана дзецям і іх бацькам. Прымеркаваўшы мерапрыемства да Міжнароднага дня паэзіі мы арганізавалі сямейны паэтычна-песенны вечар Клуба, на якім дзеці  чыталі вершы і спявалі песні. А так жа складалі вершы экспромтам, каб атрымаць цукеркі 😉

А бацькі ў сваю чаргу спявалі песні сваім дзецям. А такжа сваімі добрымі і ўтульнымі вершамі парадавала дзяцей і дарослых наша брэсцкая паэтэсса Людміла Флоря, адзін з накірункаў творчасці якой – дзіцячыя вершы. Людмира ўжо больш за паўгода складае вершы дзеткам і набралося іх за гэты час вельмі шмат. Нядаўна яна з сябрамі і ініцыятывай “Дабрыня Дзецям” ездзіла ў дзіцячы дом, каб пацешыць дзяцей сваёй творчасцю.

Далей вечар працягнуўся ў звыклым рытме творчай кухні: вершы, песні, апавяданні, сяброўская гутарка за гарбатай. Мы чакаем вас – творчых і ініцыятыўных!)

Наступная сустрэча будзе прымеркавана да Дню смеха! Будзе весела!

Больш фатаздымкаў можна пагляздець тут










Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *