Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Дарунак ад Янкі Запрудніка да 150 угодкаў паўстання Каліноўскага

Бібліятэкі Бярозы, Белаазёрска, Івацэвіч, Малеча і Пружан атрымалі ў дар кнігі пад назвай “Паўстанне на Беларусі 1863 году: “Мужыцкая праўда” і лісты “з-пад шыбеніцы”. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Іх перадаў вядомы беларускі эмігрант Янка Запруднік да 150-х угодкаў паўстання Кастуся Каліноўскага.

Бібліятэкар Белаазёрскай гарадской бібліятэкі імя Ніны Мацяш Наталля Мікуляк лічыць, што кніга будзе запатрабавана розным колам чытачоў.

Цяпер кожны можа пазнаёміцца з апошнімі словамі нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага.

Гэта каштоўная кніга і патрэбная кожнаму беларусу,  які марыць жыць у вольнай і багатай дзяржаве.

У гэтым невялікім па памеру  выданні, акрамя тэкстаў ёсць і каментары Янкі Запрудніка і Томаса Берды. Выдадзена кніга фундацыяй імя Пётры Крычэўскага ў Нью-Ёрку ў 1980 годзе.

Крыніца: spring96.org

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *