Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Каляндар

Гуканне вясны!

На выходныя ў Брэсце заклікалі вясну, якой усім нам ужо так даўно не хапае! Каля вёскі Тэльмы гучалі песні, адбываліся гульні, вадзілі карагоды, частавалі блінамі і гарбатай. Арганізатарамі импрэзы выступілі актыўная моладзь з “Ў-Партыі” і ” Бацькі.Бай “.

Арганізатар Вольга Крусь кажа, што мерапрыемства прайшло весела і цікава. Парадаваў яе і той факт, што  на свяце было шмат дзетак. Выдатна, калі бацькі паказваюць сваім малышам нашу культуру і традыцыі з ранняга ўзросту!

Але гульні і забавы былі не толькі для дзяцей, усіх парадавалі казачныя персанажы: дзед, бабка, каза, Завея, Вясна. Вясёлыя гульні, смачныя бліны – куды ж без іх на масленіцу!

Удзельнікі маглі атрымаць асалоду ад  гульні на старым традыцыйным беларускім інструменце – беларускай дудзе. Музыкант Валерый Малащук сыграў на свяце ў парку ім. 1 мая і адразу адправіўся весяліць народ у Тэльмах.

“Гуканне вясны пачыналася 14 сакавіка (1 па старому стылі). У поўдзень моладзь збіралася і ішла за ваколіцу, на ўзвышша, спяваць. Хлопцы збіралі з усяе вёскі  у адно месца і распалівалі вогнішча. Вясна бачылася нашым продкам святам пачатку Новага года, лета. Клікалі-гукалі:

Жавароначкі, прыляціце – у-у-у-у!

Вы нам лецейка прынясіце – у-у-у-у!

А зімачку забярыце – у-у-у-у!

Бо нам зімачка надаела – у-у-у-у!

Усё хлебушкі пераела – у-у-у-у!

Праспяваўшы вяснянак і гукальных карагодаў на ўзгорках суправаджаліся подкідваннем дагары печыва ў выглядзе жаўрукоў, кулікоў, буслоў, што павінна было вызваць хутчэйшы надыход вясны.

Усе фатаздымкі можна паглядзець тут

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *